Пётр Паўлавіч Строкач
Пётр Паўлавіч Стро́кач[1] (22 сакавіка 1937 — 13 верасня 2017) — савецкі і беларускі хімік, спецыяліст у галіне інжынернай экалогіі, кандыдат тэхнічных навук (1973), прафесар (1990[1], 1993[2]). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук экалогіі і бяспекі жыццядзейнасці (1996)[2]. БіяграфіяНарадзіўся на хутары Матыкалы Брэсцкага павета Палескага ваяводства Польшчы (зараз у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). У 1960 годзе скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Біялогія. Хімія». Працаваў настаўнікам хіміі і біялогіі ў школе, затым — інжынерам-хімікам у Брэсцкай абласной друкарні[2]. У 1969 годзе паступіў у аспірантуру Кіеўскага інстытута калоіднай хіміі і хіміі вады Акадэміі навук Украінскай ССР і ў 1973 годзе пад кіраўніцтвам прафесара Л. А. Кульскага абараніў кандыдацкую дысертацыю «Исследование процесса и разработка технологии электрохимической очистки природных вод в электролизе с растворимым алюминиевым анодом»[2]. У 1972—2015 гадах П. П. Строкач выкладаў у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. З 1979 года дацэнт, у загадчык кафедры водазабеспячэння і ачысткі прыродных водаў (1977—1980), загадчык кафедры хіміі (1990—1995), загадчык кафедры інжынернай экалогіі (1995—1999), кафедры інжынернай экалогіі і хіміі (1999—2005)[2]. У 1985—1990 гадах рэктар Народнага ўніверсітэта аховы прыроды Брэста[2]. Памёр Пётр Пятровіч Строкач 13 верасня 2017 года[2]. Пахаваны ў Брэсце на гарадскіх могілках «Плоска»[2]. Навуковая і грамадская дзейнасцьП. П. Строкачу належаць больш за 300[2] навуковых, вучэбна-метадычных, даведачных выданняў, патэнтаў, вучэбных дапаможнікаў. Праводзіў даследаванні па тэхналогіі электрахімічнай ачысткі прыродных вод для гаспадарчых і тэхнічных мэт, распрацаваў тэхналогіі і ўстаноўкі ачысткі вады ад арганічных і завіслых рэчываў. Кіраваў навукова-тэхнічным супрацоўніцтвам з Беластоцкім політэхнічным універсітэтам (Польшча)[2]. З’яўляўся членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Вестник Брестского государственного технического университета» (серыя «Водохозяйственное строительство, теплоэнергетика и геоэкология»)[2]. Сярод апублікаваных прац:
Больш за 20 гадоў П. П. Строкач быў капітанам валейбольнай каманды выкладчыкаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта[2]. УзнагародыМзнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР, медалём «Ветеран БрГТУ» (2016), Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога, Брэсцкага гарадскога і раённага выканкамаў, Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта, граматамі прыродаахоўных і спартыўных арганізацый, прамысловых прадпрыемстваў Брэста[2]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia