Наталля Рыгораўна Качаткова
Наталля Рыгораўна Васільева-Качаткова (24 чэрвеня 1948, Масква) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларусі (1990). БіяграфіяДачка М. А. Кузьменка і Р. А. Качаткова[1]. Скончыла ў 1971 годзе тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Актрыса драмы і кіно» (курс У. А. Маланкіна)[2]. Працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы[1]. Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Наталля Качаткова разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[3]. ТворчасцьТворчасць вызначаецца характарнасцю, імправізацыяй, адчуваннем ансамбля. Сярод роляў: Адэля («Ажаніцца — не журыцца» («Міхалка», «Мікітаў лапаць») Далецкіх і М. Чарота), Рузана («Вясёлы тракт» Б. Васільева), Люся («Вар’яцкае жыццё» С. Злотнікава), Малання («Дзеці сонца» М. Горкага), Пашлёпкіна («Рэвізор» М. Гогаля), Дзіяна («Курыца» М. Каляды), Федра («Валенсіянскія вар’яты » Лопэ дэ Вэгі), Голда («Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема), Нерына («Нежанаты мнагажэнец, або Залёты пана дэ Пурсаньяка » паводле Мальера)[1], Агата («Паўлінка» Я. Купалы), Куліна («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча), Ткачыха («Ноч на Каляды » паводле М. Гогаля), Глушачыха («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Бабуля («Шабаны» А. Бахарэвіча), Хэлена («Юбілей ювеліра» Н. Мак-Оліф ), Эльза («Зямля Эльзы» Я. Пуліновіч ) і інш[2]. УзнагародыЗаслужаны артыст Беларусі (1990). Уладальніца Нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2005)[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia