Наталля Сяргееўна Дзяргач
Наталля Сяргееўна Дзяргач (нар. 27 верасня 1964, г.п. Урэчча, Любанскі раён) — беларускі ўрач-педыятр, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання. БіяграфіяНарадзілася 27 верасня 1964 года ў г.п. Урэчча Любанскага раёна Мінскай вобласці[1]. Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Педыятрыя»; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Арганізацыя аховы здароўя»[1]. Працавала ўчастковым урачом-педыятрам, загадчыкам дзіцячага аддзялення Любанскага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання; урачом-метадыстам арганізацыйна-метадычнага аддзела Мінскай абласной дзіцячай бальніцы; раённым урачом-педыятрам Савецкага раёна г. Мінска; намеснікам галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце, галоўным урачом 34-й цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі Савецкага раёна г. Мінска[1]. Член Савета грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя ўрачоў»[1]. У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Усходняй акругі № 107. Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[1]. УзнагародыУзнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, нагруднымі знакамі «За працу ў імя жыцця», «Лепшы настаўнік»[1]. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia