Наталля Юр’еўна Бярозкіна
Наталля Юр’еўна Бярозкіна (нар. 1955, г. Ветка, Гомельская вобласць) — беларуская кнігазнаўца. Спецыяліст па гісторыі кніжнай культуры і бібліятэчнай справы Беларусі. Кандыдат гістарычных навук (1990), дацэнт. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (2010)[1]. БіяграфіяНарадзілася ў 1955 годзе ў горадзе Ветка Гомельскай вобласці. Скончыла ў 1981 годзе Мінскі інстытут культуры па спецыяльнасці «бібліятэказнаўства і бібліяграфія»[1]. У 1981—2013 гадах працавала ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі: вучоны сакратар, загадчыца навукова-метадычнага аддзела, намесніца дырэктара па навуковай рабоце, з 1998 года дырэктарка. З 2013 года працуе ў Беларускім дзяржаўным інстытуце культуры і мастацтваў загадчыцай кафедры культуралогіі і псіхолага-педагагічных дысцыплін, дацэнт гэтай кафедры[1]. Навуковая дзейнасцьДаследуе гісторыю кнігі, менеджмент інфармацыйна-бібліятэчнай дзейнасці, інфармацыйныя тэхналогіі бібліятэк, бібліяметрыю[1]. УзнагародыЗаслужаны дзеяч культуры Беларусі (2010). Узнагароджана ордэнам Пашаны (2002), нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2005), дыпломам лаўрэата «За ўклад у комплекснае вывучэнне гісторыі кнігі і кніжнай культуры Беларусі» конкурса на суісканне Міжнароднай прэміі імя Д. С. Ліхачова Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук[1]. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia