Нацыянальнае геаграфічнае таварыства
Нацыянальнае геаграфічнае таварыства (англ.: National Geographic Society) — адна з найбуйнейшых навуковых і адукацыйных арганізацый. Было заснавана 27 студзеня 1888 года ў Вашынгтоне. ГісторыяАбмяркоўваць утварэнне таварыства пачалі 13 студзеня 1888 года ў прыватным «Космас-клубе» (en:Cosmos Club), які размяшчаўся на плошчы Лафает ля Белага дома (en:President's Park). Нацыянальнае геаграфічнае таварыства было заснавана ў Вашынгтоне 27 студзеня 1888 года 33 даследчыкамі, прадстаўнікамі эліты ЗША і вучонымі, якія атрымалі запрашэнні абмеркаваць «мэтазгоднасць арганізацыі таварыства, які спрыяе прымнажэнню і распаўсюджванню геаграфічных ведаў». Варта адзначыць, што пад словам геаграфія разумеліся розныя дысцыпліны навукі. На заснаванні прысутнічалі Адольф Грылі, Гардынер Грын Хабард, Джордж Кенан, першы амерыканскі даследчык Аляскі Уільям Дол і інш. Гардынер Грын Хабард праз 2 тыдні ў лютым быў абраны першым прэзідэнтам, і яго зяць Аляксандр Грэям Бел, у канчатковым выніку працягнуў яго дзейнасць на гэтым пасту ў 1897 годзе пасля яго смерці. Праз 9 месяцаў у кастрычніку 1888 года выйшаў першы нумар National Geographic Magazine, у якога было ўсяго 217 падпісчыкаў. У 1969 годзе астранаўты «Апалона-12» даставілі сцяг NGS на паверхню Месяца. У 1986 годзе пілатуемы падводны апарат Алвін удзельнічаў у даследаванні абломкаў Тытаніка і шматлікія з фатаграфій экспедыцыі былі апублікаваны ў часопісе Нацыянальнага геаграфічнага таварыства, якое было галоўным фундатарам экспедыцыі. Будынак былога «Космас-клуба» цяпер з'яўляецца штаб-кватэрай NGS і там праводзяць урачыстыя прыёмы. Выданні![]() ТэлебачаннеГл. таксама
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia