Нацыянальная музычная прэмія «Ліра» 2014IV Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная музычная прэмія ў галіне папулярнай музыкі „Ліра“» была праведзена 31 студзеня 2015 года ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. Арганізатарамі конкурсу сталі Міністэрства культуры Беларусі і «Агульнанацыянальнае тэлебачанне»[1][2]. Выканаўцы прынялі ўдзел у пяці вялікіх адборачных канцэртах. Прафесійнае журы і гледачы з дапамогай SMS-галасавання выбралі прэтэндэнтаў на намінацыі прэміі «Ліра», якія былі абвешчаны на шостым, заключным канцэрце[3]. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ў 13 намінацыях прайшла 31 студзеня 2015 года ў Палацы Рэспублікі. Вядучымі былі Анастасія Касянкова, Герман і Іван Падрэз. Цырымонія ўзнагароджання вялася на беларускай мове[4]. Спіс намінантаў і лаўрэатаўПераможцы паказаны першымі і вылучаны колерам
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia