Нацыянальная опера Грэцыі
Нацыянальная опера Грэцыі (грэч. Εθνική Λυρική Σκηνή - Нацыянальная лірычная сцэна) — дзяржаўны тэатр, які знаходзіцца ў Афінах на вуліцы Харылааса Трыкупіса. Кіраванне тэатрам ажыццяўляе непасрэдна Міністэрства культуры Грэцыі, Саветам папячыцеляў і мастацкім дырэктарам. Гісторыя заснаванняУ канцы 1880-ых гадоў першая грэчаская опера была прадстаўлена старым тэатрам Букура ў Афінах. Паміж 1888 і 1890 годам грэчаская опера гарстралявала па рэгіёнам света, ддзе жылі шматлікія грэчаскія дыяспары, у прыватнасці ў Егіпце, Турцыі і Румыніі з операмі Моцарта, Даніцэті, Беліні. У 1924 годзе пасля гастроляў у ЗША і канчатковага замацавання як выдатнай кулурнай установы у Грэцыі і заграніцай, грэчаскі ўрад пачаў аказваць падтрымку тэатру. Ужо ў 1939 годзе была афіцыйна заснавана Нацыянальная опера Грэцыі пад кіраўніцтвам Косціса Бесціаса, а з 1944 года опера дзейнічала як аўтаномная арганізацыя ў яе цяперашнім выглядзе. У перыяд з 1982 па 1986 год членам савета дырэктараў нацыянальнай оперы быў значны новагрэчаскі празаік Меніс Кумантарэас[10]. Сучасны этапНацыянальная опера нясе адказнасць за шырокае кола мерапрыемтсваў, між іншым за прэзентацыі оперных спектакляў, балетных пастановак, спецыяльныя прэзентацыі оперных і балетных спектакляў для дзяцей. Тэатр арганізуе нацыянальны архіў музыкі, музыкальныя бібліятэкі і музей уластна Нацыянальнай оперы Грэцыі, экспануе касцюмы, партытуры і шмат якія іншыя рэчы са спектакляў тэатра. Трупа тэатра гастралюе як у Грэцыі, та і за межамі краіны. Свае пастаноўкі Нацыянальная опера паказвае на трох сцэнах:
Нядаўна фонд Стаўраса Ніархасома абвясціў, што будзе фінансаваць будаўніцтва новага тэатра для Нацыянальнай оперы, а таксама парка ў раёне Фалірон[11]. Хор і балетХор Нацыянальнай оперы існуе з 1939 года і складаецца з прафесійных спевакоў. У дадатак да асноўных оперных твораў рэпертуар оперы ахоплівае шырокае кола твораў грэчаскіх кампазітараў, аперэт, араторый і рэлігійных музычных твораў. У дадатак да стандартнага класічнага і рамантычнага рэпертуара, візітнай карткай Нацыянальнай оперы Грэцыі з'яўляецца сучасны грэчаскі танец. Пры падтрымцы дзяржавы, сёння балетная трупа мае сваю ўластную рэпетыцыйную студыю. Асабліва важны ўклад у развіццё балета ў Нацыянальнай оперы ГРэцыі зрабіла харэограф, ураджэнка СССР, Таццяна Мамакі. СпасылкіЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia