Нацыянальны Сход Арменіі
Нацыянальны Сход Арменіі (арм.: Հայաստանի Ազգային Ժողով) — вышэйшы заканадаўчы орган Арменіі. Кароткая гісторыя28 мая 1918 года Арменія абвясціла сябе незалежнай дзяржавай. Сфарміраваўся вышэйшы орган улады краіны — Нацыянальны Сход Арменіі. У 1990 годзе Вярхоўны Савет Арменіі першага склікання (260 дэпутатаў) быў абраны па мажарытарнай выбарчай сістэме, у два этапы — 20 мая і 3 чэрвеня. У новым парламенце былі прадстаўлены дзве палітычныя сілы — «Армянскі агульнанацыянальны рух» і «КПА». Дэпутацкія групы — «Рэспубліка» (38 дэпутатаў), «Арцах» (11 дэпутатаў), «Ліберал-дэмакраты» (10 дэпутатаў), «Нацыянальны прагрэс» (10 дэпутатаў), АРФД пераўтварылася ў дэпутацкую групу (12 дэпутатаў). 4 жніўня 1990 г. старшынёй Нацыянальнага Сходу стаў Лявон Тэр-Петрасян. 21 верасня 1991 г. Арменія была абвешчаная незалежнай рэспублікай. 16 кастрычніка 1991 г. прэзідэнтам быў абраны Лявон Цер-Петрасян, а старшынёй Нацыянальнага Сходу стаў Бабкен Араркцян. |
Portal di Ensiklopedia Dunia