Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў
Уладзі́мір Мікала́евіч Рыжанкоў (нар. 11 верасня 1945, Баранавічы — 12 снежня 1996, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (1995—1996). БіяграфіяУ 1964 годзе скончыў Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум, у 1972 — Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры і Мінскую вышэйшую партыйную школу. Пачаў працаваць у 1964 дарожным майстрам, служыў у шэрагах Савецкай Арміі, з 1972 года пасля заканчэння вучобы ў Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры застаўся ў ім жа працаваць выкладчыкам, сакратаром камітэта камсамола, затым загадчыкам метадычным кабінетам Белсаўпрофу. У 1978 годзе прызначаны намеснікам старшыні Цэнтральнага Савета сельскага добраахвотнага спартыўнага таварыства «Ураджай», а ў 1979 годзе — начальнікам упраўлення фізічнага выхавання Камітэта па фізічнай культуры і спорту пры Савеце Міністраў БССР. З 1982 года на партыйнай рабоце: інструктар, загадчык сектара фізкультуры і спорту аддзела адміністрацыйных органаў ЦК КПБ. У 1990 годзе прызначаецца Старшынёй Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па фізічнай культуры і спорту. З 22 сакавіка 1991 года быў абраны прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь[2]. У лістападзе 1995 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[3]. Раптоўна памёр 12 снежня 1996 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia