Новае Забалоцце
Но́вае Забало́цце — былы пасёлак у Забалоцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (5 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы. РазмяшчэннеЗа 24 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), за 50 км ад Гомеля. Транспартная сеткаПобач аўтамабільная дарога Чачэрск — Буда-Кашалёва і шаша Доўск — Гомель. Уздоўж кароткай шыротнай вуліцы драўляныя хаты сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны ў 1920-х гадах на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі пераважна з вёскі Забалоцце, уваходзіў у склад Забалоцкага сельсавета. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. З 16 ліпеня 1954 года пасёлак у складзе Рагінскага сельсавета[1]. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Забалоцце). З 1964 года пасёлак у складзе Халоцкага сельсавета[2], з 18 студзеня 1965 года — у складзе Забалоцкага сельсавета[3]. Скасаваны ў 1996 годзе. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia