Забалоцце (Буда-Кашалёўскі раён)
Забало́цце[1] (трансліт.: Zabaloccie, руск.: Заболотье) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеЗа 22 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 48 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа поўначы бярэ пачатак рака Прудоўка (прыток ракі Ліпа). На поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы. Транспартная сеткаАўтамабільная дарога Чачэрск — Буда-Кашалёва і шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай, амаль шыротнай вуліцы, да якой з паўднёвага ўсходу пад вострым вуглом далучаецца кароткая вуліца. На захадзе галоўная вуліца ўтварае канфігурацыю, блізкую да квадрата. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. ГісторыяВыяўлены археолагамі курганны магільнік (30 насыпаў, у 4,5 км ад вёскі, каля заваротку дарогі на Буда-Кашалёва) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XVIII стагоддзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі, у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1799 годзе 48 гаспадарак, з якіх 20 займаліся пчалярствам, у валоданні Дарыя-Дзерналовічаў. З 1826 года працаваў бровар. Будаўніцтва шашы Доўск — Гомель у 1850 годзе дало імпульс для развіцця вёскі, пашырыла яе транспартныя магчымасці. Гаспадар побач размешчанага фальварка валодаў у 1862 годзе 4234 дзесяцінамі зямлі, карчмой і валюшняй. Згадваецца ў «Географа-статыстычным слоўніку Расійскай імперыі» (1863 год) як значны населены пункт. Мелася Пакроўская царква. У 1877 годзе палкоўнік Храпавіцкі меў у вёсцы 3606 дзесяцін зямлі і 2 карчмы. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, хлебазапасны магазін, 3 ветракі. У 1909 годзе — 618 дзесяцін зямлі, у фальварку — 6410 дзесяцін зямлі. У тым жа годзе адкрыта школа, якая знаходзілася ў наёмнай сялянскай хаце, а на пачатку 1920-х гадоў для яе быў вылучаны нацыяналізаваны будынак. З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года і з 18 студзеня 1965 года цэнтр Забалоцкага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай, з 27 кастрычніка 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Селькор», працавалі торфараспрацоўчая арцель і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 9 двароў і забілі 18 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 73 жыхары. У памяць пра загінуўшых у 1956 годзе ў цэнтры вёскі ўсталявана скульптурная група. Вызвалена 28 лістапада 1943 года. У 1959 годзе цэнтр калгаса «Іскра». Размяшчаліся млын, пільня, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін. З 16 ліпеня 1954 года па 1964 год вёска ўваходзіла ў склад Рагінскага сельсавета[2], да 6 студзеня 1965 года — у склад Халоцкага сельсавета[3], да 18 студзеня 1965 года — у склад Рагінскага сельсавета[4]. У склад Забалоцкага сельсавета ўваходзілі да 1939 года хутар Дразды, пасёлак Красніца, да 1976 года пасёлак Новая Харошаўка, да 1997 года пасёлкі Пахар, Усход, Доўгі, Курган — усе яны ў наш час не існуюць. У 2002 годзе Забалоцкі сельсавет скасаваны, Забалоцце ўвайшло ў склад Шырокаўскага сельсавета[5]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Славутасці
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia