Забалоцкі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)
Забало́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Забалоцце. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рагінскага сельсавета[1]. Утвораны зноў у складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці 18 студзеня 1965 года з часткі Рагінскага сельсавета ў складзе 12 населеных пунктаў: Баркі, Вясёлы Курган, Вясёлы Пахар, Доўгі, Забалоцце, Засценны, Кучынск, Мікольск, Новае Забалоцце, Новая Харошаўка, Усход і Харошаўка[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Забалоцкага сельсавета 11 населеных пунктаў[3]. 1 кастрычніка 1976 года скасавана вёска Новая Харошаўка[4]. Сельсавет значна пацярпеў ад аварыі на ЧАЭС. 20 верасня 2002 года скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Шырокаўскага сельсавета[5]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Забалоцце, Харошаўка, пасёлкі Кучынск і Мікольск. Таксама ў склад Забалоцкага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія ўжо не існуюць: да 1939 года — хутары Дразды і Красніца, да 1976 года — пасёлак Новая Харошаўка, да 1996 года — пасёлкі Доўгі, Засценны, Курган, Новае Забалоцце, Пахар і Усход (жыхары пераселены ў сувязі з радыяцыйным забруджваннем). Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia