Новапакроўка (Тамбоўская вобласць)
Новапакроўка (руск.: Новопокро́вка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Тамбоўскай вобласці Расіі. ГеаграфіяРазмешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Тамбоўскай вобласці за 8 км на паўночны ўсход ад пасёлка Мардова, адміністрацыйнага цэнтра раёна, на берагах ракі Біцюг. ГісторыяГісторыя Новапакроўкі пачалася ў 1908 годзе, калі граф А. А. Арлоў-Давыдаў, якому належала суседняе сяло Нова-Пакроўскае, вырашыў закласці ў ім цукровы завод. Былі пабудаваны кватэры для працоўных. Статус самастойнага паселішча Новапакроўка атрымала ў 1926 годзе, калі сяло Нова-Пакроўскае было падзелена на сяло Мяльгуны і вёску Новапакроўка (тая частка, што была пабудавана графам Арловым-Давыдавым). Але неўзабаве Новапакроўку ізноў далучылі да сяла Мяльгуны. А пазней ізноў вылучылі ў самастойнае паселішча, якому ў 1973 годзе быў прысвоены статус працоўнага пасёлка. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia