Бондары (Тамбоўская вобласць)
Бондары (руск.: Бо́ндари) — сяло ў Тамбоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Бондарскага раёна і Бондарскага сельсавета. ГеаграфіяРазмешчана за 75 кіламетраў на паўночны ўсход ад Тамбова на рацэ Вялікі Ламавіс (прыток Цны), за 35 кіламетраў на поўнач ад чыгуначнай станцыі Платонаўка Паўднёва-Усходняй чыгункі на лініі Тамбоў — Рцішчава. ГісторыяЗаснавана ў 1699 годзе як вёска на зямлі аднадворцаў сяла Пахатны Вугал. Першапачаткова сяло мела назву Анастасьеўскае. У 1725 годзе імператрыцай Кацярынай I падаравана шталмайстру Паспелаву В. П., які перавёў у сяло прыгонных сялян з розных вотчын. Жыхары займаліся земляробствам і рамёствамі, у тым ліку бондарствам. У XVII—XVIII стагоддзях Бондары — цэнтр суконнай вытворчасці, першая фабрыка пабудавана ў 1726 годзе, да 1870-х гадоў у вёсцы ўжо былі тры суконныя фабрыкі. У сярэдзіне XIX стагоддзя пабудаваны цукровы завод і вінакурня. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia