Первамайскі (Тамбоўская вобласць)
Первамайскі[2] (руск.: Первома́йский) — пасёлак гарадскога тыпу ў Первамайскім раёне Тамбоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр раёна. Насельніцтва — 11 742 чал. (2017). ГеаграфіяРазмешчаны ў паўночна-заходняй частцы вобласці за 92 км на паўночны захад ад Тамбова, за 1,5 км ад аўтадарогі М6 «Каспій». Станцыя Багаяўленск Паўднёва-Усходняй чыгункі (на лініі Смаленск — Мічурынск, Раненбург (Чаплыгін) — Чаўнавая (Сасноўка)). ГісторыяНаселены пункт упершыню згадваецца ў 1831 годзе. Пасёлак узнік як вёска Харчэўня па абодва бакі Астраханскага тракта. У 1866 годзе тут была адкрыта чыгуначная станцыя Богаяўленск на лініі Ражск — Казлоў. Пры ёй стала расці сяло Нова-Багаяўленскія Выселкі. У 1888 годзе была пабудавана царква Прасвятой Багародзіцы (захавалася дагэтуль). У 1958 годзе сяло Нова-Багаяўленскія Выселкі перайменавана ў пасёлак Первамайскі. У 1959 годзе Первамайскі стаў пасёлкам гарадскога тыпу. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia