Новасібірскае вадасховішча
Новасібірскае вадасховішча («Обскае мора») — вадасховішча на рацэ Об каля горада Новасібірск, якое ўзнікла пасля ўзвядзення плаціны Новасібірскай ГЭС у 1957—1959 гадах. Знаходзіцца на тэрыторыі Новасібірскай вобласці і Алтайскага краю. Гарады на берагах вадасховішча: Бердск, Камень-на-Обі, Новасібірск. У выніку стварэння вадасховішча была цалкам затоплена цэнтральная гістарычная частка горада Бердск, а таксама некалькі вёсак Новасібірскай вобласці. Плошча 1082 км ², аб’ём 8,8 км ³, даўжыня — каля 200 км, найбольшая шырыня — 22 км, найбольшая глыбіня — 25 м, зімой замярзае. Астравы: Атаманаскі, Дзікі, Елбанскія астравы, Елбань, Каменны, Каменскі, Краснаярскі Барок, Чырвоны Яр, Лагуноў, Нечунаеўскі, Пічугоўскія, Палавінскі Барок, Сямізародны, Тань-Вань, Хахлоў Барок, Хранова, Шарапскі, Шляпаўскі, Шумскага кардона. Обскае мора — месца актыўнага адпачынку і штогадовага правядзення спаборніцтваў па парусным спорце на Кубак Расіі і Кубак Обскага мора. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia