Цымлянскае вадасховішча

Цымлянскае вадасховішча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цымлянскае вадасховішча — вадасховішча, утворана плацінай Цымлянскай ГЭС на р. Дон на тэрыторыі Растоўскай і Валгаградскай абласцей Расіі. Запаўненне адбывалася ў 1952-55 гадах. Плошча 2700 км², аб’ём 23,9 км³, даўжыня 260 км, найбольшая шырыня 38 км, сярэдняя глыбіня 8,8 м. На месцы вусцевых участкаў асноўных прытокаў Дона — рр. Цымлы, Чыра і іншых — утварыліся залівы шырынёй да 5 км і даўжынёй 15-30 км. Створана як складовая частка Волга-Данскога воднага шляху і ажыццяўляе шматгадовае рэгуляванне сцёку.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya