Рыбінскае вадасховішча
Рыбінскае вадасховішча — вялікае вадасховішча на рацэ Волзе і яе прытоках Шэксне і Малозе. Размешчана ў асноўным у Яраслаўскай вобласці, на паўночным захадзе, часткова таксама ў Цвярской і Валагодскай абласцях Расіі. Створана ў канцы 1930-х — пачатку 1940-х гадоў вадападпорнымі збудаваннямі Рыбінскага гідравузла, размешчанага ў паўночнай частцы Рыбінска, якія перакрываюць рэчышчы дзвюх рэк: Волгі і Шэксны. Гідравузел уключае ў сябе будынак Рыбінскай ГЭС магутнасцю 346 МВт (першапачаткова 330 МВт), збудаванай на старым рэчышчы Шэксны, земляныя рэчышчавыя плаціны і дамбы, якія спалучаюцца з німі, бетонную вадазліўную плаціну і двухніткавы шлюз, збудаваны на рэчышчы Волгі. Значэнне вадасховішча: суднаходства, рыбалоўства, выпрацоўка электраэнергіі Рыбінскай ГЭС. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia