Новы Двор (Шаршунскі сельсавет)
Но́вы Двор[1] (трансліт.: Novy Dvor, руск.: Новый Двор) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета. ГісторыяПершапачаткова Новы двор быў спадчыным уладаннем сям'і Статкевічаў. Каля 1590 года належаў Смаленскаму ваяводу Пятру Дарагастайскаму. Пазней вядомымі ўладальнікамі маёнтка былі віленскі харужы Марцін Гурскі і яго жонка Марыя Саламярэцкая (памерла неўзабаве пасля 1627 года), дачка князя Багдана Саламярэцкага (крычаўскага і алучыцкага старосты). Марыя была швагеркай Багдана Статкевіча. У 1695 годзе (альбо 1668) Новы Двор набылі менскі падстароста Марцін Казімір Валадковіч (памёр у 1716 г.) і яго жонка Алена Кастравіцкая. Маёнтак заставаўся ва ўласнасці сям'і аж да 1917 года. Апошнімі трыма ўладальнікамі вёскі былі: Людвік Ксаверый Валадковіч (нар. у 1813 г.), ганаровы куратар школ Віленчыны, яго сын Язэп Габрыэль Валадковіч (1851-1913) і сын Язэпа, Людвік Лявон Валадковіч (1878-1930). З 20 студзеня 1960 года па 1968 год Новы Двор з’яўляўся цэнтрам Рагаўскога сельсавета[2]. Страчаная спадчынаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia