Шаршуны (аграгарадок)
Шаршу́ны[1] (трансліт.: Šaršuny, руск.: Шершуны) — аграгарадок (да 2014 г. пасёлак[2]) у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета. НазваНазва адыменная, ад дахрысціянскага аднаасноўнага балцка-літоўскага антрапоніма (імя) Šaršas.[крыніца?] У сучаснай літоўскай антрапаніміі вядомае прозвішча Šaršūnas, якое, маючы патранімічны суфікс -ūn-, выводзяць ад пачатковага Šaršas.[крыніца?] Побач з Шаршунамі — вёскі з адыменнымі назвамі балцка-літоўскага паходжання Раўкуццевічы, Даўбарова, Кукелеўшчына, Мітраўшчына (цяпер Мідраўшчына).[крыніца?] Прыкметныя мясціныЗа вёскай Шаршуны, калі ехаць на Даўбарова, —добраўпарадкаваныя крыніцы, з якіх плыні злева цякуць у раку Удру. Цераз раку, на яе левым беразе — вёска Курганы, названая так ад наяўнасці курганоў. За некалькі кіламетраў ад Шаршунаў ва ўсходні бок — балцкае гарадзішча ля вёскі Дворышча. ЦаркваУ 2018 годзе пачалося будаўніцтва храмавага комплексу св. Іаана Прадцечы на сродкі вядомага расійскага мільярдэра Міхаіла Гуцырыева.[3] 3 кастрычніка 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын на заснаванне царквы і ўзвядзенне крыжа ў будуемым храме ў гонар Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, падчас якога здзейсніў закладку каменя і памятнай граматы ў падмурак храма.[4]
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia