Новы Двур (Сакульскі павет)
Но́вы Двур[1] (польск.: Nowy Dwór) — вёска ў Польшчы, за 27 км на поўнач ад Сакулкі і за 63 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Бебжы. Уваходзіць у склад Сакульскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Новы Двур. Насельніцтва 625 чалавек (2012). Гісторыя![]() Вялікае Княства Літоўскае![]() Новы Двор быў заснаваны ў XV стагоддзі як каралеўскі сталовы маёнтак Гарадзенскай эканоміі. Ён уваходзіў у склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. Паводле падання, у 1513 годзе з фундацыі вялікай княгіні Боны Сфорца быў пабудаваны першы касцёл. 12 жніўня 1579 года кароль і вялікі князь Стэфан Баторый надаў Новаму Двару магдэбургскае права і герб: у срэбным полі залаты леў на чырвоным муры[2]. Пад уладай Расійскай імперыіУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Новы Двор апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце Гродзенскай губерні. Найноўшы час25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новы Двор абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Новы Двор апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. У 1934 годзе статус паселішча паніжаны да вёскі. З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Новы Двур акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Новы Двур увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Новы Двур Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1955 годзе ў Новым Двуры была пабудавана мураваная царква. Насельніцтва
Славутасці![]()
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia