Новы Чалавек-павук. Высокае напружанне
«Новы Чалавек-павук. Высокае напружанне» (англ.: The Amazing Spider-Man 2: Rise of Electro) — амерыканскі фантастычны фільм 2014 года пра супергероя коміксаў кампаніі Marvel Comics Чалавека-павука. З’яўляецца другой часткай дылогіі пра Чалавека-павука ад рэжысёра Марка Уэба. Галоўную ролю ў фільме сыграў Эндру Гарфілд. СюжэтПітэр Паркер пад маскай Чалавека-павука па-ранейшаму ратуе мір ад зладзеяў і злачынцаў, а вольны час праводзіць са сваёй каханай Гвен, але школьны час набліжаецца да завяршэння, і наперадзе герояў чакае дарослае жыццё. Пітэр памятае аб тым, што даў бацьку Гвен слова назаўжды сысці з жыцця дзяўчыны, тым самым больш не падвяргаючы яе небяспецы. Аднак стрымаць гэтае абяцанне не так проста. Лёс рыхтуе Пітэру сюрпрызы: на яго шляху з’явіцца новы супернік — Электра, а таксама яму трэба будзе ізноў сустрэцца з даўнім сябрам Гары Озбарнам і пазнаць шмат новага аб мінулым сваёй сям’і. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia