Нона Віктараўна Мардзюкова
Нона Віктараўна Мардзюкова (сапраўднае імя — Наябрына; 1925—2008) — савецкая і расійская кінаактрыса, лаўрэат Сталінскай прэміі (1949), Народная артыстка СССР (1974). БіяграфіяНарадзілася 25 лістапада 1925 года ў станіцы Канстанцінаўская Данецкай вобласці. Яшчэ з дзіцячых гадоў яна марыла здымацца ў кіно, але вайна перашкодзіла спраўдзіцца яе планам. У акупацыі ў Краснадарскім краі ёй прыходзілася хавацца ад гітлераўцаў, каб пазбегнуць адпраўкі на прымусовыя працы ў Германію. У 1945 годзе паступіла ва УДІК, у акцёрскую майстэрню Барыса Бібікава і Вольгі Пыжовай. Скончыла яго ў 1950 годзе. У 1950—1991 — актрыса Тэатра-студыі кінаакцёра. У 1948 годзе дэбютавала ў ролі Ульяны Грымотнай у фільме кінарэжысёра С. А. Герасімава «Маладая гвардыя». Першапачаткова на гэту ролю рэжысёр планаваў узяць Клару Лучко, але яна захварэла і яму прыйшлося ўзяць на гэту ролю Нону Мардзюкову. Дэбют апынуўся ўдалым, за гэту ролю Мардзюкова атрымала Сталінскую прэмію. Яшчэ ў перыяд навучання ва УДІКе Нона Мардзюкова выйшла замуж за Вячаслава Ціханава, з якім пражыла ў шлюбе 13 год. Іх сын, Уладзімір Ціханаў таксама стаў кінаакцёрам. За ўвесь час сваёй творчай кар’еры Нона Мардзюкова знялася ў 62 фільмах. Увечары 6 ліпеня 2008 года на 83-м годзе жыцця Нона Віктараўна сканала.[3] Пахаваная 9 ліпеня 2008 года на Кунцаўскіх могілках Масквы побач з сынам. Паводле апошняй волі Мардзюковай, грамадзянская паніхіда не праводзілася. Адпяванне прайшло ў храме Спаса Нерукатворнай Выявы на Сетуні. Развітацца з ёй прыйшлі шматлікія дзеячы культуры і мастацтва — Юрый Саломін, Мікіта Міхалкоў, Рыма Маркава, Яўген Міронаў, Аляксандр Панкратаў-Чорны, Сяргей Гармаш, Ларыса Лужына, Ірына Разанава, Наталля Варлей. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia