Мікіта Сяргеевіч Міхалкоў

Мікіта Сяргеевіч Міхалкоў
руск.: Никита Сергеевич Михалков
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1945(1945-10-21)[1][2] (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Сяргей Уладзіміравіч Міхалкоў
Маці Наталля Пятроўна Канчалоўская[d]
Жонка Настасся Аляксандраўна Вярцінская і Таццяна Яўгенаўна Міхалкова[d]
Дзеці Сцяпан Міхалкоў[d], Ганна Мікітаўна Міхалкова[d], Арцём Мікітавіч Міхалкоў[d] і Надзея Мікітаўна Міхалкова[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, кінаакцёр, выкладчык, прадпрымальнік, спявак, вядучы, тэлевядучы, блогер, кінасцэнарыст, пісьменнік, рэжысёр, ютубер
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола прэмія Урада Расійскай Федэрацыі ў вобласці культуры
Узнагароды
IMDb ID 0586482
besogontv.ru (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікіта Сяргеевіч Міхалкоў (руск.: Ники́та Серге́евич Михалко́в; 21 кастрычніка 1945, Масква, СССР) — савецкі і расійскі акцёр і кінарэжысёр, народны артыст РСФСР (1984).

Старшыня Саюза кінематаграфістаў Расіі. Лаўрэат кінапрэміі «Оскар» (1994) у намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове» за фільм «Стомленыя сонцам».

Унесены ў лік асоб, якія ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны[4].

Крытыка

  • Мікіта Міхалкоў праігнараваў звароты Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта[5], грамадскіх дзеячоў[6] з просьбай аб аказанні дапамогі ў аднаўленні Свята-Міхайлаўскай царквы ў Зембіне, якая атрымала значныя пашкоджанні падчас здымак аднаго з ваенных эпізодаў фільма «Пераклічка» (у фільме М. Міхалкоў сыграў ролю танкіста і заехаў на танку Т-34 у алтарную частку храма, а таксама адпрасаваў танкам месцы пахаванняў святароў за алтаром храма)[6].

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 484-485. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya