Нямецкамоўная супольнасць Бельгіі
Нямецкамоўная супольнасць Бельгіі (ням.: Deutschsprachige Gemeinschaft Belgiens) — самая маленькая з моўных супольнасцяў Бельгіі. Складаецца з дзевяці муніцыпалітэтаў, дзе кампактна пражываюць прадстаўнікі нямецкамоўнай меншасці. Агульнае насельніцтва гэтых муніцыпалітэтаў - 71300 жыхароў, большасць з іх нямецкамоўныя. Плошча - 854 км кв. Нямецкамоўная супольнасць размешчана на тэрыторыі правінцыі Льеж і мяжуе з Нідэрландамі, Германіяй і дзяржавай Люксембург. Сталіца (месца размяшчэння савета і ўрада супольнасці) - горад Эйпен. ГісторыяТэрыторыя цяперашняй нямецкамоўнай супольнасці — частка так званых Усходніх Кантонаў. Аж да канца XVIII стагоддзя яны былі незалежнымі, але ў 1795 годзе іх анексавала рэспубліканская Францыя. Па рашэнні Венскага кангрэса 1815 года Усходнія Кантоны былі перададзены Прусіі. У 1920 годзе Усходнія Кантоны былі перададзены Бельгіі Германіяй у якасці кампенсавання за Першую сусветную вайну. Варта адзначыць, што ў склад Усходніх Кантонаў уваходзіць не толькі тэрыторыя цяперашняй нямецкамоўнай супольнасці, але і раёны з франкамоўным насельніцтвам. Падчас Другой сусветнай вайны Усходнія Кантоны былі захоплены Германіяй і ўведзены ў склад Трэцяга рэйха. Большая частка нямецкамоўнага насельніцтва тады лічыла сябе немцамі, і вітала нямецкія войскі як вызваліцеляў. Пасля вайны тэрыторыя кантонаў была вернута Бельгіі. На працягу доўгага часу праводзілася палітыка дэгерманізацыі кантонаў. У 1960 годзе быў здзейсненны падзел Бельгіі на тры тэрыторыі паводле моўнага прынцыпу (Галандскамоўная, Франкамоўная і Нямецкамоўная супольнасці). У 1973 на базе гэтых тэрыторый былі створаны акругі, якія маюць вялікую ўнутраную аўтаномію. Да цяперашняга часу шматлікія жыхары супольнасці, асабліва маладое пакаленне, лічаць сябе не немцамі, а бельгійцамі. |
Portal di Ensiklopedia Dunia