Гісторыя Бельгіі

Старажытнасць

Першымі вядомымі з крыніц насельнікамі гэтых зямель былі белгі, імаверна, адна з груп кельцкіх плямёнаў. Рым забраў гэтыя землі пад сваю ўладу пры Юліі Цэзары у 54 годзе да н.э.

Ранняе сярэднявечча

Пасля падзення Заходняй Рымскай імперыі Галія была ўключана ў Франкскае каралеўства.

Высокае сярэднявечча

Феадальная раздробненасць: герцагства Брабант, графствы Намюр, Фландрыя, Эно і Льежскае біскупства.

Позняе сярэднявечча

У 1384—1530 гады тэрыторыя сучаснай Бельгіі ўваходзіла ў склад герцагства Бургундыя.

Новы час

З XVI стагоддзя да 1713 года былі пад уладай іспанскіх Габсбургаў, у 1713--1794 гадах — пад уладай аўстрыйскіх Габсбургаў.

У 1794 годзе Паўднёвыя Нідэрланды далучаны да Першай Французскай рэспублікі, падзелены на дзевяць дэпартаментаў і заставаліся ў такім стане да 1815 года.

Незалежная Бельгія

Эпізод з бельгійскай рэвалюцыі, 1830

Венскі кангрэс аб’яднаў Паўднёвыя Нідэрланды з Паўночнымі (а таксама з біскупствам Льежскім) у Аб’яднанае каралеўства Нідэрландаў, аднак ужо праз пятнаццаць гадоў каталіцкая большасць на Поўдні здабыла палітычную самастойнасць і вылучылася ў каралеўства Бельгія.

У 1885 годзе кароль Леапольд II абвясціў «Свабодную дзяржаву Конга», суверэнным уладаром якой стаў сам — Бельгія стала каляніяльнай дзяржавай. Эксплуатацыя калоніі была адной са значных крыніц назапашвання капіталаў і развіцця прамысловасці Бельгіі.

Найноўшы час

Бельгія вельмі моцна пацярпела падчас Першай сусветнай вайны: Бітва на Ізеры, Фландрская бітва, Другая бітва пры Іпры і інш.

З 1936 года Бельгія праводзіць палітыку нейтралітэту. Аднак у маі 1940 года краіну акупуюць нямецкія войскі за 18 дзён.

Пасля вайны каралеўства ўступіла ў: ААН (1945), НАТА (1949), ЕЭС (1957). Страціла свае афрыканскія калоніі (1960).

Па зменах у Канстытуцыі Бельгія завяршыла пераход ад унітарнай дзяржавы да федэратыўнай.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya