Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі
Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (ням.: Sozialdemokratische Partei Deutschlands) — адна з двух найбуйнейшых палітычных партый Германіі. Дзве сацыял-дэмакратычныя арганізацыі, Усеагульная нямецкая рабочая асацыяцыя (ням.: Allgemeiner Deutscher Arbeiterverein) і Сацыял-дэмакратычная рабочая партыя Германіі (ням.: Sozialdemokratische Arbeiterpartei Deutschlands), былі створаны ў 1863 і 1869, а ў 1875 яны аб’ядналіся. У сучасным выглядзе партыя існуе з 1890 года. Пасля 1933 года партыя партыя дзейнічала падпольна. Пасля 1945 года ў ГДР партыя была аб’яднана з іншымі левымі партыямі ў Сацыялістычную адзіную партыю Германіі; у ФРГ партыя стала адной з двух вядучых палітычных сіл краіны разам з Хрысціянска-дэмакратычным саюзам. 4 канцлераў Веймарскай рэспублікі (Фрыдрых Эберт, Філіп Шэйдэман, Густаў Баўэр i Герман Мюлер), 4 канцлераў Германіі ФРГ (Вілі Брант, Гельмут Шміт, Герхард Шродэр і Олаф Шольц) і 3 прэзідэнты (Фрыдрых Эберт (Веймарская рэспубліка), Густаў Хайнеман і Ёханес Рау) былі прадстаўнікамі СДПГ. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia