Нямецкая царква (Стакгольм)
Нямецкая царква (шведск.: Tyska kyrkan, ням.: Deutsche Kirche) або Царква Святой Гертруды (шведск.: Sankta Gertruds kyrka) — евангельска-лютэранская царква ў Старым горадзе Стакгольма. Царква размяшчаецца паміж вуліцамі Цюска Брынк, Свартмангатан і Прэстгатан. У Сярэднявеччы гэты квартал быў населены пераважна немцамі, адсюль і назва — «нямецкая». Асвяцілі царкву ў гонар Святой Гертруды Нівельскай (626—659), ігуменні бенедыктынскага кляштара Нівель ў сучаснай Бельгіі і апякункі падарожнікаў. У цяперашні час прыход царквы арганізацыйна ўваходзіць у Царкву Швецыі. Набажэнствы на нямецкай мове праводзяцца штонядзелю ў 11:00. Царква адкрыта з 1 мая па 30 верасня: штодня ад 11 да 17 г. ГісторыяНа месцы цяпер існуючай царквы ў XIV стагоддзі існавала Нямецкая гільдыя Святой Гертруды Нівельскай. Яна аб'ядноўвала нямецкіх гандляроў, якія пражывалі ў Стакгольме, але на сходы гільдыі таксама часта запрашаліся шведскія гандлёвыя партнёры. З часам галоўны будынак гільдыі быў вырашаны перабудаваць у царкву, што і было зроблена ў 80-х гг. XVI ст. Да праекта былі прыцягнутыя архітэктары фламандзец Вілем Бой, галандзец Хуберт дэ Бешэ і Ханс Якаб Крыстлер, страсбургскі майстар. Нягледзячы на тое, што ў Стакгольме пражывала вялікая колькасць нямецкіх гандляроў і майстроў, яны не мелі асобнага месца для набажэнстваў да 1558 года, калі кароль Густаў I дазволіў ім праводзіць асобныя сходы на нямецкай мове, аднак дакладнае месца, дзе яны адбываліся невядома. У 1571 кароль Юхан III дазволіў нямецкамоўным гараджанам Стакгольма сфармаваць асобны прыход, для якога запрашаліся б пастары з Германіі. Першапачаткова сходы праходзілі ў Касцёле Рыдархольмена, затым прыходу ў якасці месца набажэнстваў была вызначана капліца, пабудаваная для фінаў. У выніку будынак выкарыстоўваўся па чарзе двума суполкамі. У 1607 кароль Карл IX перадаў будынак выключна немцам. У 1638—1642 гг. Ганс Якаб Крыстлер пашырыў капліцу да памераў цяпер двухнефнай існуючай царквы. На працягу XVII стагоддзя, бо хор школы ўдзельнічаў у каралеўскіх канцэртах, царква зрабілася важным цэнтрам духоўная музыкі Швецыі. Крыпта, будаўніцтва якой было пачата ў 1716, усё яшчэ выкарыстоўваецца прыходам. Да 1800 нямецкая кангрэгацыя налічвала ўсяго 113 вернікаў. У 1878 пажар разбурыў званіцу, што выклікала патрэбу ў яе рэканструкцыі. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia