Царква Святога Мікалая (Стакгольм)
Царква Святога Мікалая (шведск.: Sankt Nikolai kyrka, а таксама шведск.: Storkyrkan — Стурчурка, Вялікая царква) — кафедральны сабор Стакгольма (з 1942 года), галоўны сабор Стакгольмскай дыяцэзіі і найстарэйшая царква гістарычнага цэнтра Стакгольма. Будынак уяўляе сабою ўзор шведскай неагатычнай архітэктуры з элементамі цаглянай готыкі ва ўнутранай архітэктуры сабора. Размешчаны побач з Каралеўскім палацам, сабор выходзіць усходнім фасадам на Каралеўскую плошчу, адначасова замыкаючы з захаду вуліцу Слотсбакен. Вуліцы Стурчуркубрынкен, Чэларгрэнд і Трэнгсунд праходзяць на поўначы і захадзе ад будынка. На поўдзень ад царквы размешчаны будынак Стакгольмскай фондавай біржы. ГісторыяУпершыню царква Святога Мікалая згадана ў завяшчанні рыцара Юхана Карлсана, датаваным 1279 годам, у якім ён дараваў «стакгольмскай вялікай царкве» («Stockholms Stora Kyrka») адну марку серабра. Падчас Рэфармацыі сабор стаў лютэранскім (пачынаючы з 1527 года). Першапачаткова будынак выкарыстоўваўся як царква прыходу Святога Мікалая, аднак з часам яна стала галоўнай царквой вострава Стадсхольмен, затым — гістарычнага раёна «Стары горад», а ў канчатковым выніку пасля ўтварэння дыяцэзіі Стакгольма ў 1942 годзе, якая была выдзелена з дыяцэзіі Упсалы, стала кафедральным саборам. Царква была месцам каранацыі шведскіх каралёў. Апошнім каранаваным тут каралём быў Оскар II, каранацыя якога адбылася ў 1873 годзе. Архітэктура![]() Званіца царквы пабудавана з цэглы, сцены абтынкаваны і выфарбаваны ў жоўты і белы колеры. Першапачатковая канструкцыя будынка ўзыходзіць да XIII стагоддзя, аднак вонкавы выгляд будынка быў істотна зменены ў стылі барока каля 1740 года архітэктарам Юханам Эбергардам Карлбергам. Унутранае ўбранне![]() ![]() Сярод мастацкіх шэдэўраў, якія знаходзяцца ў саборы, сярэднявечная драўляная статуя Святога Георгія і Дракона, аўтарства якой прыпісваецца Бернту Нотке (1489). Статуя з аднаго боку з’яўлялася помнікам бітвы пры Брункебергу (1471), з іншай — служыла рэлікварыям мошчаў святога Георгія і двух іншых святых. У цэрквы таксама знаходзіцца копія 1632 г. са згубленага арыгінала самай старой выявы Стакгольма, карціны «Vädersolstavlan» («Ілжывае сонца», 1535). Карціна была створана па даручэнні вучонага і рэфарматара Олауса Петры. На ёй намаляваны паргелій, які даўней разглядаўся як прадвесце. Статуя самога Олауса Петры была ўстаноўлена ва ўсходняй сцяны царквы ў XIX стагоддзі. Гл. таксамаЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia