Нямецка-беларускае таварыства
Нямецка-беларускае таварыства, таксама Германска-беларускае таварыства[1] (ням.: Deutsch-belarussische Gesellschaft) — грамадскае аб’яднанне ў Германіі, якое займаецца развіццём сувязяў з Беларуссю. ГісторыяУ 1997 годзе праведзена канфэрэнцыя «Мінскі форум», якая стала штогадовай. З лета 1999 году арганізацыяй мерапрыемства стала займацца ўтворанае Нямецка-беларускае таварыства. Разам з форумам, аб’яднанне далучылася да розных грамадскіх, культурных, палітычных і навуковых праектаў, якія спрыяюць абмену і сеткавым сувязям паміж дзвюма краінамі. Таварыства наладзіла супрацоўніцтва з прадстаўнікамі дзяржаўных установаў, няўрадавымі арганізацыямі, аналітычнымі цэнтрамі, экспертамі, актывістамі, дзеячамі культуры і інш. У 2006 годзе Нямецка-беларускае таварыства арганізавала святкаванне стагоддзя газеты «Наша Ніва» ў Берліне[2][3]. У 2011 годзе яно выступіла партнёрам кааліцыі «Без візы!», мэтай якой было прасоўванне ідэі скасавання візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Таварыства неаднаразова выступала з крытыкай парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. У 2011 годзе аб’яднанне выступіла з патрабаваннем спыніць праявы гвалту і пераследу апазыцыі, якія пачаліся пасля пратэстаў 2010 года, а таксама неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных[4]. У сакавіку 2012 году члена праўлення арганізацыі Астрыд Заам было адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь[5]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia