Нярэйша (Беліцкі сельсавет)
Нярэ́йша[1] (трансліт.: Niarejša, руск.: Нерейша) — вёска ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета. Вёска знаходзіцца на мяжы Сенненскага і Талачынскага раёнаў Віцебскай вобласці, раней адносілася да Раснянскага сельсавета. У вёсцы Нярэйша да 70 гадоў мінулага стагоддзя знаходзілася кіраванне калгасу «Світанак». У вёсцы мелася пачатковая школа, бібліятэка, свідравіна з воданапорнай вежай, дзве фермы, свіраны з сушылкамі. З 1980-х гадоў меўся аўтобусны рух з горадам Сянно. У вёсцы было каля 30 двароў. ГісторыяЗгадваецца ў 1666 годзе ў складзе вёсак, выдзеленых вялікім гетманам літоўскім Паўлам-Янам Сапегам з маёнтку Беліца Беліцкаму дамініканскаму кляштару[2]. Да 20 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Беліцкага сельсавета[3], да 7 жніўня 1979 года — у склад Раснянскага сельсавета[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia