Нікадзім Сулік-Сарноўскі
Нікадзім Су́лік-Сарно́ўскі[1][2] (14 жніўня 1893, в. Каменна Стара , Гродзенская губерня — 14 студзеня 1954, Лондан, Вялікабрытанія) — польскі ваенны дзеяч беларускага паходжання, камандзір 5-й Крэсовай дывізіі пяхоты Арміі Андэрса, удзельнік бітвы пад Монтэ-Касіна, брыгадны генерал (1942). БіяграфіяРаннія гадыПаходзіў з сялян Сакольскага павета Гродзенскай губерні. Скончыў гімназію пры касцёле Святой Кацярыны ў Пецярбургу[3]. Навучанне ў Пецярбургскай духоўнай семінарыі, дзе Сулік нібы ўваходзіў у беларускі нацыянальны гурток, не пацвярджаецца дакументальна. 1 чэрвеня 1915 года паступіў на правах вольнавызначальнага 1-га разраду ва Уладзімірскае ваеннае вучылішча ў Петраградзе. Пасля заканчэння чатырохмесячнага паскоранага курсу 1 кастрычніка таго ж года праведзены ў харунжыя і назначаны малодшым афіцэрам у 163-і пяхотны запасны батальён у Чэлябінску. 19 снежня 1915 года адправіўся на Паўднёва-Заходні фронт у Стараканстантынаў, праз месяц залічаны ў 133-й пяхотны Сімферопальскі полк[3]. Ваяваў на Валыні і ў Галіцыі, на Румынскім фронце, быў паранены[1]. Пасля ранення ў правую руку ля мястэчка Залізці (23 ліпеня 1916) паўгода правёў у шпіталі. З сакавіка па лістапад 1917 года знаходзіўся на лячэнні ад хваробы, пасля вяртання прызначаны камандзірам роты. Да 1918 года быў афіцэрам расійскай арміі. 19 лютага 1918 года назначаны членам ліквідацыйнай камісіі свайго палка, 27 сакавіка таго ж года прадстаўлены да чыну паручніка, аднак не атрымаў яго з нагоды расфарміравання палка[3]. Падчас савецка-польскай вайныЗ 1918 года — у Войску Польскім. Дзейнічаў у Самаабароне Гродзенскай, ад 25 студзеня 1919 да 16 мая 1922 года камандаваў ротай у Беластоцкім стралковым палку, які ўваходзіў у склад 1-й, а пасля яе рэарганізацыі — 4-й брыгады 2-й Літоўска-Беларускай дывізіі. Падчас савецка-польскай вайны Нікадзім Сулік-Сарноўскі прымаў удзел у паўстанні Жалігоўскага і ўзяцці Вільні польскімі войскамі ў верасні 1920 года. Служба на камандных пасадахПасля вайны працаваў на камандных пасадах. Ад 16 сакавіка да 27 чэрвеня 1921 года выконваў абавязкі ад’ютанта 40-й пяхотнай брыгады палкоўніка Стэфана Паслаўскага. У 1924 годзе быў афіцэрам штаба камандзіра 29-й пяхотнай дывізіі палкоўніка Станіслава Квасьнеўскага. З красавіка 1922 да верасня 1926 года з’яўляўся афіцэрам у штабе 29-й пяхотнай дывізіі, у 1926—1927 гадах займаў пасаду камандзіра роты ў 76-м Лідскім пяхотным палку. Ад верасня 1927 да лютага 1929 года Сулік-Сарноўскі быў камендантам Цэнтральнай памежнай школы. У 1929—32 гадах з’яўляўся кіраўніком Раённага ўпраўлення па фізічнай культуры і ваеннай падрыхтоўцы ў Торуні, пасля чаго з сакавіка 1932 да ліпеня 1933 гадоў працаваў камандзірам 2-га батальёна 65-га пяхотнага палка, што размяшчаўся ў Гневе. У 1933—39 гадах Нікадзім Сулік-Сарноўскі служыў на пасадах шэрагу адзінак Корпуса аховы памежжа: ад ліпеня 1933 да мая 1935 года з’яўляўся кіраўніком батальёна «Дзедзяркалы», ад мая 1935 да красавіка 1937 года камандаваў батальёнам «Стоўбцы», ад красавіка да кастрычніка 1937 года быў намеснікам камандзіра палка «Сноў». У 1937—39 гадах быў галоўнакамандуючым батальёна і палка «Сарны». У Другой сусветнай вайнеУ выніку пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь ад 17 верасня 1939 года Нікадзім Сулік-Сарноўскі як камандзір палка «Сарны» удзельнічаў у бітвах з чырвонаармейцамі ў складзе згуртавання Корпуса аховы памежжа імя Вільгельма Орліка-Рукемана. У бітве пад Коцкам не трапіў у палон і пасля яе пачаў падпольную дзейнасць. У 1939—1941 гадах — у падпольным Саюзе ўзброенай барацьбы на тэрыторыі акупіраванай Польшчы ў Варшаве, потым — у Вільні. 13 красавіка 1941 года быў арыштаваны органамі НКУС СССР, аднак ў жніўні таго ж года вызвалены ў адпаведнасці з савецка-польскім пагадненнем, пасля чаго працягнуў службу ў арміі Андэрса на тэрыторыі СССР. Ад верасня 1941 да сакавіка 1942 года Сулік-Сарноўскі быў камандзірам 13-га пяхотнага палка арміі Андэрса, потым з’яўляўся намеснікам камандуючага 7-й пяхотнай дывізіі польскіх узброеных сіл на Захадзе. З красавіка 1942 года — камандзір 5-й Крэсовай дывізіі пяхоты, сярод асабовага складу якой было шмат беларусаў. У 1943-45 гадах удзельнічаў на чале дывізіі ў галоўных бітвах у Італіі, у тым ліку каля Монтэ-Касіна. 1 сакавіка 1944 года атрымаў званне брыгаднага генерала. Станоўча ставіўся да беларускага руху ў Войску Польскім, прыхільна ставіўся да беларускага фальклору і з жаўнерамі-беларусамі размаўляў на іх роднай мове. Разам з тым, службовая пасада не дазваляла яму легалізаваць сваю прыхільнасць на вышэйшым узроўні і ад спачування перайсці да практычнай дапамогі землякам[4]. З 1946 года жыў у Лондане, дзе і памёр. 12 верасня 1993 года ў Дамброве Беластоцкай і Каменнай Старой адбыліся ўрачыстасці з нагоды перапахавання Нікадзіма Суліка-Сарноўскага каля касцёла ў яго роднай вёсцы. Аўтар успамінаў «Okruchy wspomniń» (Беласток, 1993)[1][2]. Вайсковыя званні
Узнагароды
ПамяцьУ гонар Нікадзіма Суліка-Сарноўскага названа вуліца ў Беластоку, пачатковая школа ў Любічы-Каралеўскай і сярэдняя школа ў Дамброве Бяластоцкай. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia