Румынскі фронт
![]() Румынскі фронт — агульнавайсковае аператыўна-стратэгічнае фарміраванне (аб'яднанне, фронт) Рускай арміі на паўдневым крыле руска-германскага фронту ў Першай сусветнай вайне. Утвораны 3 (16) снежня 1916 года ў сувязі з разгромам румынскай арміі войскамі германскай кааліцыі, якія адбыліся восенню 1916 года. Скарочанае найменне — РФ[1]. Стварэнне фронтуУступленне Румыніі ў вайну 14 (27 жніўня) 1916 года не палепшыла сітуацыю для Антанты. Страціўшы ў баявых дзеяннях 1916 года амаль усю сваю тэрыторыю і каля 250 тысяч чалавек забітымі, параненымі і палоннымі, Румынія практычна выбыла з вайны. Рускія войскі, якія прыйшлі на дапамогу румынскай арміі, спынілі ў снежні 1916 — студзені 1917 года аўстра-германскія войскі на рацэ Сірэт. Быў створаны Румынскі фронт Рускай арміі, у які ўвайшлі кіраванне, Дунайская армія, 6-я армія з Петраграда, 4-я армія са складу Заходняга фронту і 9-я армія са складу Паўночна-Заходняга фронту, а таксама рэшткі румынскіх войскаў. Пасля летняй кампаніі 1916 года ў пазіцыйных ваенных дзеяннях на Заходнім тэатры вайны Расіі наступіла зімовая перадышка, «адпачыць» не атрымалася толькі Румынскаму фронту, дзе працягваліся баявыя дзеянні. Так, агульныя страты РІА, з 31 снежня па 6 студзеня 1917 года, склалі 2 723 забітых, 7 656 параненых, 373 кантужаных і 453 зніклых без вестак. У тым ліку 2 245 забітых (82,5 %) – на Румынскім фронце[2]. У студзені ў склад фронту падыходзіла па 4 воінскія эшалоны з падмацаваннямі ў суткі, замест трох у снежні 16-га. Некамплект асабістага людскога складу ў першай дэкадзе студзеня 17-га меўся толькі на Румынскім фронце, таму камандаванне фронту адпраўляла заяўкі на папаўненне, так да 1 красавіка 1917 года Румынскі фронт прасіў паставіць 380 маршавых рот[2] у яго склад. Склад фронту (перыяд)
Працягласць Першай лініі (перадавой лініі, лініі фронту) — 600 кіламетраў[3]. Да канца 1916 года на Румынскім фронце размяшчалася 1/4 частка дзеючых Узброеных сіл Расіі (35 пяхотных і 13 кавалерыйскіх дывізій)[3]. ![]() Камандаванне фронтамНамінальна галоўнакамандуючым быў кароль Румыніі Фердынанд I. Фактычна абавязкі камандуючага фронтам выконвалі яго намеснікі — генерал ад кавалерыі В. В. Сахараў (12.12.1916—01.04.1917) і генерал-ад'ютант, генерал ад інфантэрыі Д. Г. Шчэрбачоў (11.04.1917—25.03.1918). Румынскі фронт у 1917 годзеАктыўныя баявыя дзеянні на Румынскім фронце былі адноўленыя ў ліпені 1917 года пасля праваленага чэрвеньскага наступлення. У бітве ў Мэрэшці (пачалася 22 ліпеня) румынскай арміі пад камандаваннем генерала А. Авярэску ўдалося вызваліць каля 500 кв. км тэрыторыі . У адказ, наступленне аўстра-германскіх войскаў пад камандаваннем генерал-фельдмаршала Макензена ўдалося спыніць у бітве пры Мэрэшэшці. Рускія часткі ў гэтых баявых дзеяннях былі даволі пасіўныя з-за ўзмацняючагася раскладання рускай арміі. Да 8 верасня фронт канчаткова стабілізаваўся, і гэта былі апошнія актыўныя баявыя дзеянні на Усходнім фронце ў 1917 годзе. Пасля Кастрычніцкага ўзброенага паўстання Саўнаркам ў Петраградзе не прызнаў караля Фердынанда законнай уладай. Таму яго расійскі намеснік генерал Д. Г. Шчэрбачоў (які фактычна выконваў абавязкі галоўнакамандуючага) мог свабодна дазволіць ствараць беларускія вайсковыя часці з мэтай наступнай адпраўкі іх на радзіму. Генерал быў упэўненны, што бальшавікоў яны не падтрымаюць. У першыя паслякастрычніцкія дні былі ўтвораны эсэра-меньшавісцкія франтавы і армейскія ваенна-рэвалюцыйныя камітэты[4]. 30 кастрычніка (12 лістапада) 1917 года франтавы камітэт прыняў рашэнне аб непрызнанні савецкай улады. Камандаванне фронтам адмовілася падпарадкоўвацца новаму Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму бальшавіку М. В. Крыленка. Бальшавіцкі ўплыў на салдацкія масы фронту быў невялікім, тым больш што і ў тыле гэтага фронту адсутнічалі буйныя бальшавіцкія арганізацыі, якія маглі б стаць крыніцамі такога ўплыву. Інфармацыя аб палітычных падзеях, якая паступала з Петраграда і Масквы, старанна фільтравалася камандаваннем і эсэра-меньшавісцкімі салдацкімі камітэтамі. Вялікую «трэцюю сілу» на Румынскім фронце ўяўляла Цэнтральная Рада. Эсэрамі, меншавікамі і прадстаўнікамі мясцовых нацыянальных партый вялася масіраваная і небеспаспяховая контрбальшавісцкая прапаганда, што дазволіла перахапіць палітычную ініцыятыву ў бальшавікоў. . Мясцовыя бальшавікі па прыкладу Паўночнага і Заходняга франтоў пачалі ствараць свае рэўкомы і прызначаць явачным парадкам у часці і злучэнні савецкіх камісараў. Прадпрымаліся бальшавікамі і спробы перавыбрання салдацкіх камітэтаў, аднак было ўжо позна. Да таго ж камандаванне фронту мела моцную падтрымку ў асобе ўзброеных фарміраванняў Цэнтральнай рады, а салдацкія масы, як і на іншых франтах, усяляк ухіляліся ад аказання ваеннай дапамогі як бальшавікам, так і іх палітычным праціўнікам.[4]. Румынскі фронт фактычна спыніў свае існаванне ў сярэдзіне снежня 1917 года. Тады ж румынскія войскі са згоды генерала Шчэрбачова ўварваліся ў Бесарабію — пад падставай аховы рускіх і румынскіх межаў і падтрымання парадку і спакою ў сваім тыле. Вядомыя асобыНа Румынскім фронце служылі:
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia