Ніка Краньчар
Ні́ка Кра́ньчар (харв.: Niko Kranjčar; нар. 13 жніўня 1984, Заграб, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2004—2014). Кар’ераРаннія гадыСын былога футбаліста і трэнера харвацкай зборнай Златкі Краньчара. Ніка правёў частку свайго дзяцінства ў Вене, пакуль бацька гуляў за венскі «Рапід» да 1991 года. У 17 гадоў Ніка стаў самым маладым капітанам у гісторыі заграбскага «Дынама», аднак узімку 2005 года перайшоў у склад галоўнага суперніка «Дынама» — клуб «Хайдук» са Спліта за рэкордную для Харватыі суму ў 1,5 млн еўра. У сезоне 2004/05 у складзе «Хайдука» ён стаў чэмпіёнам Харватыі і здабыў сталае месца ў нацыянальнай зборнай. «Портсмут»Пасля вельмі паспяховага старту ў сезоне 2006/07 Ніка падпісаў чатырохгадовы кантракт з англійскім клубам «Портсмут»[3]. «Тотэнхэм Хотспур»У апошні дзень летніх трансфераў, 1 верасня 2009 года, Ніка Краньчар перайшоў з «Портсмута» ў «Тотэнхэм Хотспур». Сума ўгоды паміж клубамі склала 2,5 млн фунтаў стэрлінгаў[4]. Пасля паспяховага сезона 2009/10, Ніка трывала асеў на лаўцы запасных каманды Гары Рэднапа і ў лістападзе 2010 года з’явілася інфармацыя, што ён і Дэвід Бентлі будуць прададзеныя ў зімовае трансфернае акно. «Дынама» Кіеў6 чэрвеня 2012 года Ніка Краньчар перайшоў ва ўкраінскі клуб «Дынама» з Кіева. Кантракт быў падпісаны тэрмінам на 4 гады. Кампенсацыя за пераход, паводле неафіцыйных дадзеных, склала 7 млн еўра, а гадавая заробная плата іграка — 2 мільёны[5]. З 2013 па 2015 год Краньчар на правах арэнды выступаў за англійскі «Куінз Парк Рэйнджэрс». У жніўні 2015 года стала вядома, што сезон 2015/16 паўабаронца пачне ў складзе «Дынама»[6]. У студзені 2016 паміж іграком і клубам было дасягнута пагадненне аб датэрміновым скасаванні кантракта[7]. «Нью-Ёрк Космас»У сакавіку 2016 года перабраўся ў амерыканскую MLS, падпісаўшы кантракт з клубам «Нью-Ёрк Космас»[8]. «Рэйнджэрс»У чэрвені 2016 года стаў іграком шатландскага клуба «Рэйнджэрс»[9], які праз чатыры гады вярнуў месца ў элітным дывізіёне. Аднак, за паўтары сезоны правёў толькі 16 матчаў у чэмпіянаце Шатландыі. У сакавіку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рэйнджэрс»[10] і завяршыў прафесійную кар’еру. Міжнародная кар’ераНіка дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі 18 жніўня 2004 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраіля. Дасягненні«Дынама» Заграб
«Хайдук»
«Портсмут»
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia