Нікіца Елавіч
Ні́кіца Е́лавіч (харв.: Nikica Jelavić; нар. 27 жніўня 1985, Чапліна, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2009—2014). Клубная кар’ераРаннія гадыНікіца Елавіч нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Босніі і Герцагавіны і пачаў займацца футболам у сістэме клуба «ГОШК Габела», размешчанага непадалёк ад горада Габела. Пасля Елавіч апынуўся спачатку ў юнацкай камандзе футбольнага клуба «Нератва» з харвацкага горада Меткавіч, а затым і ў сістэме падрыхтоўкі «Хайдука» са Спліта. Елавіч правёў першы матч за «Хайдук» у сезоне 2002/03, аднак замацавацца ў складзе яму ўдалося толькі праз чатыры гады, калі ў 17 матчах нападнік забіў 5 мячоў. «Зюлтэ-Варэгем»Па заканчэнні сезона 2006/07 Елавіч перайшоў у бельгійскі «Зюлтэ-Варэгем». Сезон у бельгійскім чэмпіянаце Елавіч пачаў нядрэнна, забіўшы ў першым жа туры ў браму льежскага «Стандарда», аднак у далейшым справы футбаліста складваліся не гэтак добра, і да заканчэння чэмпіянату харват вызначыўся яшчэ толькі двойчы. «Рапід»Перад сезонам 2008/09 перайшоў у венскі «Рапід». За першы сезон у складзе клуба са сталіцы Аўстрыі Елавіч забіў 7 галоў у 34 гульнях. «Рэйнджэрс»У канцы жніўня 2010 года Елавіч стаў футбалістам «Рэйнджэрс». Трансфер нападніка абыйшоўся шатландскаму клуба ў 4 мільёны фунтаў стэрлінгаў[3]. Дэбютаваў за «Рэйнджэрс» 28 жніўня 2010 года ў матчы 3 тура чэмпіянату супраць «Сент-Джонстана», замяніўшы на 67-й хвіліне Джэймса Біці. «Эвертан»Удзень 31 студзеня 2012 года англійскі «Эвертан» абвясціў аб дасягненні дамоўленасці з «Рэйнджэрс» аб пераходзе футбаліста, і ўвечары таго ж дня Елавіч падпісаў з клубам з Ліверпула кантракт на 4,5 гады. «Хал Сіці»15 студзеня 2014 года Елавіч падпісаў кантракт з клубам «Хал Сіці» на тры з паловай гады[4]. Паводле ўгоды яго папярэдні клуб «Рэйнджэрс» атрымаў дадаткова 300 тысяч фунтаў[5]. Па выніках сезона 2014/15 «Хал Сіці» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і сезон 2015/16 Нікіца пачаў у складзе клуба ў Чэмпіянаце Футбольнай лігі. «Вест Хэм Юнайтэд»1 верасня 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Вест Хэм Юнайтэд»[6]. Апошнія гадыУ лютым 2016 года перайшоў у клуб другога кітайскага дывізіёна «Бэйцзін Жэньхэ». Сума трансферу ацэньваецца ў 4 млн фунтаў стэрлінгаў[7]. У пачатку 2017 года быў арандаваны «Гуйчжоу Чжычэн», а ў снежні таго ж года перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове. У жніўні 2020 года вярнуўся ў Харватыю, папоўніўшы склад «Лакаматывы», дзе і завяршыў кар’еру ў сакавіку 2021 года. Міжнародная кар’ераПершы матч за нацыянальную зборную Харватыі правёў 8 кастрычніка 2009 года супраць зборнай Катара. У гэтай жа гульні Нікіца забіў свой першы гол за зборную. ДасягненніХайдук
Рэйнджэрс
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia