Іван Ракіціч
Іван Ракіціч (харв.: Ivan Rakitić; нар. 10 сакавіка 1988, Райнфельдэн[2], Швейцарыя) — харвацкі футбаліст, паўабаронца саудаўскага клуба «Аш-Шабаб» з Эр-Рыяда і нацыянальнай зборнай Харватыі. Клубная кар’ераІван пачаў займацца футболам у мясцовай камандзе «Мёлін-Рыбург», а ў 2002 годзе перайшоў у футбольную акадэмію клуба «Базель». Дэбютаваў у асноўнай камандзе клубу 29 верасня 2005 года ў гульні на Кубак УЕФА супраць баснійскай каманды «Шыракі Брыег». У швейцарскай Суперлізе дэбютаваў 15 красавіка 2006 года матчам супраць «Неўшатэль Ксамакс», аднак іграком асноўнага складу стаў толькі на наступны сезон 2006/07. Дзякуючы добрым выступам за швейцарскі клуб цікавасць да іграка аб’явіў нямецкі «Шальке 04». Ужо 22 чэрвеня 2007 года малады ігрок быў выкуплены нямецкай камандай за 5 млн еўра. 10 жніўня 2007 года ў першым туры Бундэслігі новага сезона «Шальке» гуляў са «Штутгартам». Ракіціч выйшаў на пляцоўку ў другім тайме і забіў свой першы гол у чэмпіянаце, правёўшы на полі толькі сем хвілін. яго каманда ў выніку згуляла ўнічыю з лікам 2:2. Наступныя чатыры сезоны, праведзеныя за клуб з Гельзенкірхена, большасць часу быў асноўным іграком каманды. 28 студзеня 2011 года Ракіціч падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Севілья» на 4,5 гады. Трансфер іграка каштаваў пірэнейскаму клубу 2,5 млн еўра[3]. Па прыбыцці ў клуб Ракіціч быў неадкладна ўключаны ў стартавы склад каманды, дэбютаваўшы 6 лютага 2011 года ў матчы супраць «Малагі». У наступнай гульні супраць «Расінга» ён забіў аўтагол, але ўжо ў наступным матчы супраць «Эркулеса» здолеў забіць свой першы гол за новы клуб. У пачатку сезона 2013/14 быў абраны трэнерам Унаі Эмеры капітанам каманды[4]. З пачатку сезона ён быў адным з самых найлепшых ігракоў у лізе. Разам з клубам у гэтым сезоне стаў пераможцам Лігі Еўропы. 16 чэрвеня 2014 перайшоў у «Барселону». Здолеў замацавацца ў складзе каталонскага клуба і дапамог яму выйграць тры трафея ў сезоне 2014/15 (чэмпіянат Іспаніі, Кубак Іспаніі і Лігу чэмпіёнаў). У фінале Лігі чэмпіёнаў 6 чэрвеня 2015 года забіў першы гол у браму «Ювентуса» (выніковы лік 3:1). У верасні 2020 года вярнуўся ў «Севілью» за 1,5 млн еўра, падпісаўшы кантракт на чатыры гады[5]. У студзені 2024 года перайшоў у саудаўскі клуб «Аш-Шабаб». Міжнародная кар’ераНягледзячы на выступы ў моладзевай зборнай Швейцарыі перавагу Іван аддаў сваёй этнічнай радзіме зборнай Харватыі. Дэбют Ракіціча за нацыянальную каманду адбыўся 8 верасня 2007 года ў адборачным матчы Еўра-2008 супраць нацыянальнай каманды Эстоніі. Першы гол за зборную ён забіў у другой сваёй гульні супраць зборнай Андоры. На чемпіянаце Еўропы 2012 і чэмпіянаце света 2014 браў удзел у ва ўсіх матчах групавых этапаў, які ў абодвух выпадках харваты пераадолець не змаглі. На Еўра-2016 зноў быў ключавым іграком серэдзіны поля харватаў і ўзяў удзел у ва ўсіх чатырох матчах кантынентальнай першасці, на якой яны дайшлі да 1/8 фінала, дзе мінімальна 0:1 прайгралі будучым пераможцам чэмпіянату, партугальцам. Стаў аўтарам аднаго з галоў у гульні групавога этапу супраць зборнай Чэхіі (2:2). Чэмпіянат свету 2018 года таксама пачынаў як стабільны ігрок стартавага складу. Дапамог здабыць камандзе ўпэўненыя перамогі ў дзвюх стартавых матчах групавога этапу — супраць Нігерыі (2:0) і Аргенціны (3:0) — чым загадзя аформіў выхад да стадыі плэй-оф. Згуляў у наступных чатырох матчах плэй-оф — супраць Ісландыі (2:1), Даніі (2:1), Расіі (2:3), Англіі (2:1), а таксама ў фінале са зборнай Францыі (2:4). ДасягненніКлубныя«Базель»:
«Севілья»:
«Барселона»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia