Гордан Шыльдэнфельд
Гордан Шыльдэнфельд (харв.: Gordon Schildenfeld; нар. 18 сакавіка 1985, Шыбенік, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2009—2016). Клубная кар’ераГордан з’яўляецца выхаванцам футбольнага клуба «Шыбенік». Ва ўзросце 16 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе каманды супраць «Каменя» з Інграда. Правёў сезон 2005/06 у другой харвацкай лізе, здолеў вывесці каманду ў першую лігу і дзякуючы сваім выступам атрымаў мноства прапаноў ад вядомых харвацкіх клубаў. Абраў у выніку ў зімовым міжсезонні «Дынама» з Заграба, у складзе якога адгуляў сезон 2007/08. У 2008 годзе быў выкуплены турэцкім клубам «Бешыкташ», але летам быў аддадзены ў арэнду нямецкаму «Дуйсбургу». Праз год зноў перайшоў на правах арэнды, але ўжо ў аўстрыйскі «Штурм»[3]. 8 чэрвеня 2010 года падпісаў трохгадовае пагадненне аб выступе за клуб, сума ўгоды склала 400 тысяч еўра. Паміж клубамі было дасягнута пагадненне, што ў выпадку датэрміновага разрыву кантракту 20% сумы пяройдуць да «Бешыкташа»[4]. 7 ліпеня 2011 года ён падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Айнтрахт», такім чынам, скасаваўшы пагадненне са «Штурмам». Сума ўгоды склала мільён еўра[5]. 10 ліпеня 2012 года склаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Дынама»[6]. Аднак, не замацаваўшысяў стартавым складзе, у студзені 2013 года быў аддадзены ў арэнду грэчаскаму ПАОК, пазней два гады таксама на правах арэнды гуляў за «Панатынаікос». Улетку 2015 года вярнуўся ў Харватыю, стаўшы іграком заграбскага «Дынама». У ліпені 2017 года перайшоў у кіпрскі клуб «Анартосіс», дзе гуляў тры з паловай гады. У студзені 2021 года вярнуўся ў «Шыбенік» да канца сезона, а ў ліпені зноў адправіўся ў Кіпр і далучыўся да «Арыса». Па заканчэнні сезона 2021/22 завяршыў прафесійную кар’еру. Міжнародная кар’ера14 лістапада 2009 года дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі, выйшаўшы на 59-й хвіліне замест Дарыя Срны ў матчы супраць зборнай Ліхтэнштэйна[7]. Дасягненні«Дынама» Заграб
«Штурм»
«Панатынаікос»
Асабістае жыццёЯго бацька з’яўляецца аўстрыйцам паводле нацыянальнасці, які ёсць выхадцам са Славеніі[8]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia