Ніна Іванаўна Круціліна
Ніна Іванаўна Круціліна (нар. 30 ліпеня 1941, г. п. Павелец, Скапінскі раён, Разанская вобласць, Расія) — беларускі ўрач-анколаг, радыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1994). БіяграфіяСкончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1967), Беларускі НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (аспірантура, 1972). Працавала ў Мінскім заводзе медпрэпаратаў (1959); Рэспубліканскай бальніцы 4-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР (1959—1961); Беларускім НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (1967—1969 і 1972—1978); Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1978; у 1992—1999 і 2009—2015 — загадчык кафедры анкалогіі, у 2007—2009 — в.а. загадчыка кафедры, з 2015 — прафесар кафедры). Навуковыя інтарэсы: метады прамянёвай тэрапіі пацыентаў са злаякаснымі новаўтварэннямі шляхам аптымізацыі доза-часовых параметраў апраменьвання; нетрадыцыйныя спосабы прафілактыкі і карэкцыі парушэнняў гемапаэзу ў пацыентаў з анкапаталогіяй пры правядзенні прамянёвай тэрапіі; распрацоўка і ўкараненне новых сучасных спосабаў радыемадыфікацыі з ужываннем ультрагуку, магнітнага выпраменьвання, хімічных і біялагічных прэпаратаў. УзнагародыДзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998), значок «Отличник здравоохранения» (1989), медаль Францыска Скарыны (2021) і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia