Ніна Васільеўна Галіноўская

Ніна Васільеўна Галіноўская
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 снежня 1935(1935-12-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 2025(2025-05-25) (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Ніна Васільеўна Галіноўская (18 снежня 1935, в. Вялікія Лазіцы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць — 25 мая 2025, г. Мінск) — беларуская паэтэса.

Біяграфія

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. У 1955 г. скончыла Магілёўскае дашкольнае педагагічнае вучылішча. Працавала выхавацелькай дзіцячага сада торфапрадпрыемства «Калпеніца» Брэсцкай вобласці, карэктарам газеты «Мінская праўда» (1962—1963). Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1985 г.[1]

Памерла 25 мая 2025 года[2].

Творчасць

Першы верш апублікавала ў 1958 г. (скідальская раённая газета «Красное знамя»). Аўтар кніжак вершаў для дзяцей «Давайце пазнаёмімся» (1962), «Лясная зарадка» (1965), «Размова сняжынак» (1968), «Сяргейкаў параход» (1972), «Кніжчыны сябры» (1975), «Мой дзень» (1977), «Зай прагназіст» (1979), «Незвычайны карагод» (1986), «Восень едзе ў магазін» (1990), калектыўнага зборніка «Калі ветрык спачывае» (1985).

Крыніцы

  1. Пайшла з жыцця легенда беларускай дзіцячай літаратуры. СПБ (25 мая 2025).
  2. Памерла паэтка Ніна Галіноўская . Наша Ніва (25 мая 2025). Праверана 25 мая 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya