У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гурына.
Ніна Мікалаеўна Гурына (руск.: Нина Николаевна Гурина) (17 чэрвеня 1909, Растоў, Яраслаўская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Расія) — 9 верасня 1990, Ленінград, СССР) — савецкі археолаг, доктар гістарычных навук (1961).
Біяграфія
У 1934 годзе Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. М. Пакроўскага. Працавала ў Кандалакшскім і Петразаводскім краязнаўчых музеях (1931—1932), Эрмітажы (1935—1938). З 1936 года пачала працаваць у Інстытуце гісторыі матэрыяльнай культуры СССР.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Ёю выяўлена сотні неалітычных стаянак на Кольскім паўвостраве[2].
Вывучала Краснасельскія крэменездабыўныя шахты ў Ваўкавыскім раёне і іншыя археалагічныя помнікі Беларусі.
Распрацавала методыку пошуку і даследавання шахтаў, дала іх характарыстыку, вызначыла датаванне (XVII—XIII стст. да н.э.) і прыналежнасць да культуры шнуравой керамікі.
У канцы 1950—пачатку 1960-х гадоў першая даследавала больш за 50 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на Панямонні і Падзвінні. Выказала меркаванне, што Беларускае Панямонне, Літва і паўночна-ўсходняя Польшча ў часы мезаліту і неаліту ўваходзілі ў адзіную культурную вобласць, адзначыла асаблівасць мезалітычных прылад працы з паўднёва-заходняй Беларусі і магчымасць існавання там нёманскай культуры.
Працы
Кнігі і брашуры
- Время, врезанное в камень: Из истории древних лапландцев / Н. Н. Гурина. — Мурманск: Книжное издательство, 1982. — 120 с.: ил.
- Древние кремнедобывающие шахты на территории СССР / Н. Н. Гурина; Академия наук СССР, Институт археологии. — Ленинград: Наука, Ленинградское отделение, 1976. — 178 с.: ил.
- История культуры древнего населения Кольского полуострова = The history of the culture of the Kola peninsula ancient population / Н. Н. Гурина; Российская академия наук, Институт истории материальной культуры. — Санкт-Петербург: Центр «Петербургское востоковедение», 1997. — 231, [2] с.: ил. — (Археологические изыскания; 32). — ISBN 5-85803-064-5
- Мир глазами древнего художника Карелии / Н. Н. Гурина; Академия наук СССР, Институт археологии. — Ленинград: Наука, Ленинградское отделение, 1967. — 39 с., 6 л. ил.
- Оленеостровский могильник / Н. Н. Гурина; Академия наук СССР, Институт истории материальной культуры; [Вступ. статья В. И. Равдоникаса]. — Москва—Ленинград: Изд-во Академии наук СССР, 1956. — 431 с., 11 л. ил. — (Материалы и исследования по археологии СССР; № 47).
Зноскі
Літаратура
- Ліпніцкая, В. Гурына Ніна Нікалаеўна / Вольга Ліпніцкая // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 178.
- Ліпніцкая, В. Л. Гурына Ніна Нікалаеўна / В. Л. Ліпніцкая // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1: А―К. — 496 с. — ISBN 978-985-11-0354-2. — С. 282.
- Ліпніцкая, В. Л. Гурына Ніна Нікалаеўна / В. Л. Ліпніцкая // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 203. — ISBN 5-85700-077-7.
- Разин, Е. Здесь жили-были древние люди // Мурманский вестник. — 1999. — № . — 7 июля. — С.