Ніна Фёдараўна Сіляева
Ніна Фёдараўна Сіляева (26 снежня 1938, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Кандыдат медыцынскіх навук (1967). Дацэнт (1984). Доктар медыцынскіх навук (Патамарфалогія органа зроку ў перынатальным перыядзе, 1990). Прафесар (1993). БіяграфіяСкончыла Мінскі медыцынскі інстытут (1961). Урач-фтызіятр Рэспубліканскага туберкулёзнага санаторыя «Наваельня» (1961—1962). Аспірантка кафедры паталагічнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута (1962—1965). Загадчыца Патолагаанатамічным аддзялення 1-й клінічнай бальніцы г. Гродна, урач-патолагаанатам Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, асістэнт кафедры гісталогіі і эмбрыялогіі, нармальнай анатоміі, судовай медыцыны, старшы навуковы супрацоўнік ЦНДЛ ГрДМІ (1977—1984). Дацэнт кафедры паталагічнай анатоміі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1984—1991). Загадчыца той жа кафедры (1991—2000). Прафесар кафедры паталагічнай анатоміі ГрДМУ. Сям’я
Навуковая дзейнасцьАўтар больш за 170 навуковых прац. Асноўныя напрамкі даследаванняў прысвечаны вывучэнню патамарфалогіі энцэфалітаў і энцэфалапатый пладоў і нованароджаных, патамарфалогіі органа зроку ў перынатальным перыядзе, клініка-анатамічнага аналізу урачэбных памылак. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia