Паталагічная анатоміяПаталагі́чная анато́мія — раздзел паталогіі, які вывучае марфалагічныя асновы працэсаў і хвароб на розных ўзроўнях (ад арганізмавага да малекулярнага). Падзяляецца на
Аб'екты даследавання: трупы, біяпсіраваныя тканкі, тканкавыя культуры, эксперыментальныя жывёлы. Метады даследавання:
ГісторыяПаталагічная анатомія пачала фарміравацца ў сярэдзіне 18 стагоддзя. Заснавальнік — італьянскі ўрач Дж. Марганьі. У 19 — пач. 20 ст. развіццю паталагічнай анатоміі садзейнічалі працы М. Біша і Ж. Крувелье ў Францыі, К. Ракітанскага ў Аўстрыі, А. І. Палуніна , М. Н. Нікіфарава , А. І. Абрыкосава ў Расіі. На БеларусіНа Беларусі развіццю спрыялі заснаванне кафедры паталагічнай анатоміі ў Мінскім медыцынскі інстытуце (1923), працы І. Т. Цітова і Ю. В. Гулькевіча. Навуковыя даследаванні вядуцца ў медыцынскіх інстытутах Мінска, Гродна, Віцебска па пытаннях марфалогіі пухлін шчытападобнай залозы, павольных нейраінфекцый, захворванняў падстраўнікавай залозы. Вядучыя беларускія спецыялісты — Г. І. Краўцова, М. К. Недзьведзь, Я. Д. Чарствой, Ю. Р. Бойка, Н. Ф. Сіляева, Ю. В. Крылоў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia