Нінся-Хуэйскі аўтаномны раён
Нінся́-Хуэ́йскі аўтано́мны раён — аўтаномная вобласць на поўначы Кітая, па берагах сярэдняга цячэння ракі Хуанхэ. Плошча 66,4 тыс. км². Насельніцтва больш за 5 млн чал. (1998), пераважна кітайцы (каля 70 %), хуэй, або дунгане (каля 25 %). Адміністрацыйны цэнтр — горад Іньчуань. ГеаграфіяТэрыторыя раёна занята глыбока парэзаным пласкагор'ем вышынёю ад 1000 да 2570 м. Клімат кантынентальны, тэмпература паветра каля −10 °C у студзені, каля 20—25 °C у ліпені. Ападкаў 400—500 мм за год. ЭканомікаПераважае арашальнае земляробства (даліна ракі Хуанхэ). Вырошчваюць рыс, пшаніцу, проса, гаалян, кукурузу, лён, цукровыя буракі. У стэпах і паўпустынях авечкагадоўля. Вядзецца здабыча каменнага вугалю, жалезнай руды, фасфарытаў, нафты. Чорная металургія; тэкстыльная, харчовая, машынабудаўнічая, радыётэхнічная, электронная, мукамольная прамысловасць. Працуюць — ГЭС Цынтунся (на рацэ Хуанхэ), ЦЭС. Транспарт чыгуначны і аўтамабільны. Суднаходства па рацэ Хуанхэ. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia