Нічога страшнага
«Нічога страшнага» (руск.: Ничего страшного) — кароткаметражны мастацкі фільм рэжысёра Ульяны Шылкінай, зняты ў 2000 годзе па апавяданню Віктара Пялевіна «Сіні ліхтар». СюжэтУ піянерскім лагеры пасля адбою хлопчыкі распавядаюць адзін аднаму перад сном страшныя гісторыі пра мерцвякоў, ды так заводзяць адзін аднаго, што губляюць пачуццё рэальнасці і ўжо гатовыя паверыць, што самі даўно мёртвыя. Усе іх фантазіі прайграваюцца на экране з дапамогай розных мастацкіх прыёмаў — гульнявое кіно, лялечная мультыплікацыя, маляваная мультыплікацыя[1]. У дастаткова раннім апавяданні Віктара Пялевіна, па матывах якога зняты фільм, ужо выразна гучыць асноўная тэма аўтара: дзе грань паміж жыццём і смерцю, паміж сапраўдным і ілюзорным, паміж чалавекам, які сапраўды жывы, і мерцвяком, які жывым толькі прыкідваецца?[2] УзнагародыФільм мае шэраг узнагарод. У 2000 годзе ён атрымаў прыз за рэжысёрскі дэбют, прыз Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Расіі на VI кінафестывалі «Літаратура і кіно» (Гатчына); другую прэмію ў раздзеле гульнявога кіно на конкурсе студэнцкіх і дэбютных работ «Св. Ганна» (Масква); дыплом кінафестывалю «Дэбют-Кінатаўр» (Масква); прыз журы конкурсу дэбютаў на міжнародным кінафестывалі «Пасланне да чалавека» (Санкт-Пецярбург); галоўны прыз за рэжысуру на міжнародным кінафестывалі студэнцкіх фільмаў (Благоеўград / Балгарыя); перамог у 3 намінацыях на ХХ Міжнародным фестывалі УДІКа; атрымаў прыз за лепшы гульнявы дыпломны фільм, прыз за лепшую работу мастака, дыплом за анімацыю. У 2001 годзе фільм атрымаў прэмію «Канала+» у намінацыі «за творчы пошук» на міжнародным кінафестывалі кароткаметражнага кіно ў Клермон-Феране (Festival du court metrage (Clermont-Ferrand)). Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia