Олтушскае
Олтушскае возера, Олтуш — возера ў Беларусі, у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне ракі Маларыта, за 13 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Маларыта, паміж вёскамі Олтуш і Ланская. Плошча паверхні возера 2,19 км². Даўжыня 2,6 км, найбольшая шырыня 1 км, даўжыня берагавой лініі 8,3 км. Найбольшая глыбіня каля 3 м, сярэдняя 0,9 м. Аб’ём вады ў возеры 2,1 млн м³. Плошча вадазбору 302 км². У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, карась, лінь і іншыя віды рыб. Зафіксаваны доўгапалы рак (Astacus leptodactylus)[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia