Маларыта (рака)
Маларыта, Малая Рыта — рака ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Рыта (басейн Віслы). НазваНазва Малая Рыта (> Маларыта) ад назвы ракі Рыта (або Вялікая Рыта), у якую ўцякае. На Вялікай Рыце — вёска Велікарыта, на Малой Рыце — горад Маларыта. Назва Рыта старабалцкага паходжання. Узыходзіць да індаеўрапейскага *rī-ti «цячы», якое ад гнязда *rei- / *rī- / *roi- «цячы», адкуль, напрыклад, лацінскае *rei-ṷo-s «ручай» (> rīvum) або кельцкае *rei-no-s «плынь» (> рака Рэйн)[1][2]. У балцкіх мовах гэтага паходжання корань *rei-t-, ад якога латышскае riest, rietēt «цячы, каціцца, плысці», літоўскае rytas «раніца» (як узыход-выцяканне сонца)[3]. Гідранімічныя аналагі — назвы літоўскай ракі Ryt-upis «Цякучая (або Ранішняя) рака» (каля Марыямпале), латышскай Rīta-strauts «Цякучая (або Ранішняя) плынь»[4]. Назва Рыта значыць «Плыткая (рака)». ![]() Балцкага паходжання найімаверней і назва балота Малеціна на правабярэжжы Малой Рыты, адразу на ўсходзе ад горада Маларыта. Адпаведнікі — тапонімы Маляцічы пад Шчучынам, Molėtai на ўсходзе Літвы, ад літоўскага molis «гліна». Побач з Малецінскім балотам вядомае і ўрочышча з назвай-«перакладам» Гліннае (да нядаўна там была і аднайменная вёска). Так жа сама на Пасожжы недалёка адна ад адной рэкі з назвамі-«перакладамі» Молінка і Гліна. Гэта ўсё назоўныя сляды колішняга пераходнага перыяду білінгвізму, які для розных рэгіёнаў быў ранейшы ці пазнейшы. ГідраграфіяДаўжыня 30,5 км. Плошча вадазбору 602 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰. Пачынаецца за 2 км на поўнач ад аграгарадка Арэхава ад аўтадарогі Арэхава — Олтуш і з’яўляецца працягам канала Сярэдні Роў (раней выцякала з Арэхаўскага возера, але у выніку меліярацыйных работ выток ракі быў засыпаны). Вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Замшаны. Цячэ па Брэсцкім Палессі. Даліна ракі невыразная. Схілы даліны спадзістыя, парэзаныя сеткай меліярацыйных каналаў, пад лесам і разараныя. Абалона двухбаковая, нізкая, асушаная, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, шырыня яго 6—8 м. Берагі выраўнаваныя, вышынёй да 2 м. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. На рацэ горад Маларыта. У басейне ракі возера Дворышчанскае[5]. Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia