Олівер Форд Дэвіс

Олівер Форд Дэвіс
Дата нараджэння 12 жніўня 1939(1939-08-12)[1] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр, пісьменнік
Кірунак камедыі Шэкспіра[d]
Узнагароды
IMDb ID 0203882
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Олівер Роберт Форд Дэвіс (англ.: Oliver Robert Ford Davies; нар. 12 жніўня 1939(1939-08-12)[1], Ілінг[d], Англія) — англійскі акцёр і сцэнарыст, найбольш вядомы дзякуючы ролі Сіа Бібла ў трылогіі-прыквелаў «Зорныя войны».

Граў ролю каралеўскага адваката Пітэра Фокската ў серыяле «Кавана». Ён таксама з’явіўся ў тэлевізійнай драме ITV «Няпрошаныя» і эпізодзе 2002 года папулярнага серыяла «Вайна Фойла». Яго самай гучнай роляй была роля Сіа Бібла ў фільмах «трылогіі-прыквела» «Зорных войнаў», выпушчаных у 1999, 2002 і 2005 гадах.

З’явіўся ў ролі Паломніі ў пастаноўцы «Гамлета» Каралеўскай шэкспіраўскай кампаніі, нараўне з Дэвідам Тэнантам і Патрыкам Сцюартам, у 2009 годзе з’явіўся ў пастаноўцы «Усё добра, што добра канчаецца» ў Каралеўскім нацыянальным тэатры ў ролі Караля Францыі. У 2010 годзе, ён з’явіўся ў ролі Бальфура ў прэм’еры п’есы Бэна Браўна «Абяцанне», аб Дэкларацыі Бальфура. У 2012 годзе, ён з’явіўся ў пастановачнай адаптацыі кнігі Мішэль Магарыян «Дабранач, містэр Том», дзе ён згуляў галоўнага героя, Томаса Оўклі. Ён вярнуўся ў Каралеўскую шэкспіраўскую кампанію ў 2014 годзе ў ролі Шэла ў п’есе «Генрых IV, частка 2».

Зноскі

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya