Браян Крэнстан
Браян Лі Крэнстан (англ.: Bryan Lee Cranston; нар. 7 сакавіка 1956[1][2], Галівуд, Каліфорнія) — амерыканскі акцёр тэлебачання, кіно і агучвання, рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст. Намінант на прэміі «Оскар» і BAFTA, лаўрэат дзвюх прэмій «Тоні»[3], шасці прэмій «Эмі»[4], дзвюх прэмій «Залаты глобус», а таксама пяці прэмій Гільдыі кінаакцёраў ЗША. Уладальнік імянной зоркі на Галівудскай алеі славы. Шырока вядомы як выканаўца галоўнай ролі настаўніка хіміі Уолтара Уайта ў тэлесерыяле канала AMC «На ўсе застаўкі», раней быў вядомы на тэлебачанні як выканаўца галоўнай ролі ў сіткоме «Малкальм у цэнтры ўвагі». У кіно Крэнстан набыў прызнанне за стварэнне ключавых вобразаў у карцінах «Поўны ўспамін», «Аперацыя «Арго»» і «Трамбо». Фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia