Ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы»
Ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы» — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн. Гісторыя29 верасня 2016 года адбылося першае ўзнагароджанне ордэнам кітайскага лідара Сі Цзіньпіна[1]. 27 мая 2017 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 184, паводле якога былі заснаваны новыя дзяржаўныя ўзнагароды[2]. СтатутОрдэнам узнагароджваюцца:
АпісаннеОрдэн ўяўляе сабой залацістую васьміканцовую зорку дыяметрам 71 мм на фоне разыходных серабрыстых прамянёў, у цэнтры якой размешчаны круг дыяметрам 38 мм, пакрыты белай і чырвонай эмаллю. У цэнтры круга размешчаны рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь з надпісам па акружнасці «За ўмацаванне міру і дружбы». Круг абрамлены борцікам у выглядзе двайнога вітага жгута. Паміж прамянямі васьміканцовай зоркі размешчаны брыльянты. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна. Ордэн пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да прамавугольнай планкі памерам 45х11 мм, пакрытай чырвонай эмаллю, з надпісам «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ». У ніжняй частцы планкі размешчаны лаўровыя галіны. Планка пры дапамозе кольцаў мацуецца да ордэнскага ланцуга. Ланцуг складаецца з двух відаў звёнаў, якія чаргуюцца: 11 пазалочаных васьмігранных зорак дыяметрам 28 мм, выкананых у выглядзе васілька, і 10 прамавугольнікаў памерам 50х17 мм, пакрытых зялёнай і чырвонай эмаллю, з выявай нацыянальнага арнаменту. Ордэн вырабляецца з серабра з пазалотай.[3]. Узнагароджанні
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia