Ордэн Кастуся Каліноўскага![]() Ордэн Кастуся Каліноўскага — колішняя беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн. Палажэнне аб ордэне было прынятае Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 12-га склікання 13 красавіка 1995 года[1], узнагарода зацверджаная ўказам прэзідэнта ад 15 студзеня 1996 года № 26 «Аб зацвярджэнні апісання ордэнаў, медалёў і нагрудных знакаў да ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь», скасаваная 16 чэрвеня 2004 года. Ніхто не быў афіцыйна ўзнагароджаны гэтым ордэнам. Статус ордэнаОрдэнам Кастуся Каліноўскага мусілі ўзнагароджвацца грамадзяне:
Ордэн Кастуся Каліноўскага мусіў насіцца на левым баку грудзей і месціцца пасля ордэна Воінскай Славы.[2] АпісаннеДа выдання ўказа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 1999 г. № 516 «Аб зацвярджэнні апісання ордэнаў, медалёў і нагрудных знакаў да ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь» ордэн рэгуляваўся ўказам № 26, паводле якога меў наступнае апісанне: Ордэн Кастуся Каліноўскага ўяўляе сабой знак, выкананы з двух чатырохкутнікаў, якія накладаюцца адзін на аднаго і фармуюць васьміканцовую зорку дыяметрам 44 мм, у цэнтры якой размешчаны круг дыяметрам 24 мм, у ім — рэльефная выява Кастуся Каліноўскага. Круг апраўлены вянком з дубовага і лаўровага лісця; у верхняй частцы круга на чырвоным эмалевым фоне знаходзіцца надпіс: «Кастусь Каліноўскі». Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна. Ордэн пры дапамозе вушкі і кольцы злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай чырвонага колеру з дзвюма жоўтымі палоскамі па баках[3]. Скасаванне16 чэрвеня 2004 года пачаў дзейнічаць новы закон аб дзяржаўных узнагародах, паводле якога ордэн Кастуся Каліноўскага быў скасаваны і ўведзеныя чатыры іншыя, адпаведныя тым, якія існавалі за савецкім часам: за службу Радзіме, за асабістую мужнасць, Дружбы народаў і Ордэн пашаны[1]. У 2002 годзе да ўзнагароды пасмяротна была прадстаўлена старэйшая судовая выканаўца суда Рагачоўскага раёна Наталля Камарова за «ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значны ўнёсак у забеспячэнне законнасці і правапарадку»[4]. Аднак ніводзін чалавек так і не быў узнагароджаны ордэнам за ўвесь час яго існавання. Альтэрнатыўны ордэнУ пачатку сакавіка 2008 годзе на Кангрэсе новай дыяспары і прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі ў Таліне быў заснаваны ордэн Свабоды імя Кастуся Каліноўскага. 4 сакавіка тамсама першым ордэнам, які вырабіў з бронзы скульптар Алесь Шатэрнік, завочна быў узнагароджаны Зміцер Дашкевіч, адзін з лідараў «Маладога фронту»[5]. Пазней яго атрымалі таксама Аляксандр Казулін[6] і Мікалай Аўтуховіч[7]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia